Смаргонскія абаранкі – на абласных “Дажынках”
Культура
					23.09.2023
							
	  	
	
			Цэнтр Зельвы гудзе, як вулей, з самага рання. Працуюць падворкі ўсіх раёнаў Гродзеншчыны "Кірмаш святаў”. Тэматычныя экспазіцыі і фотазоны. Песні, танцы, гульні, прысмакі.
		
	
	Падворак Смаргонскага раёна прысвечаны смаргонскім абаранкам. Прывабліваюць розныя па памерах скульптуры. Але нават не яны найбольш уражваюць усіх, хто заходзіць на смаргонскі падворак. А той факт, што на палетках Смаргоншчыны растуць не толькі пшаніца, авёс і іншыя культуры, але і… абаранкі. Тут можна атрымаць абаранкавы прыз, які “схаваўся” ў зерні, а таксама пагуляць у абаранкавае “Поле цудаў”. Музычныя кампазіцыі дораць гасцям свята народныя калектывы “Хутарок” і “Вечарынка”. 
    
   

 
  
 

 
  
 










Фото "Пул 4 Регион".
 
  
 
Таццяна ЛЫСКОВА. 
    
   Фота аўтара.
 
						 
					









