У дашкольных групах дзяржаўнай установы адукацыі “Залеская сярэдняя школа Смаргонскага раёна” ў рамках тыдня адзінства прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства.
Выхаванцы сталі ўдзельнікамі акцыі “Спяваем гімн разам”, гаварылі аб сімволіцы нашай дзяржавы, прынялі ўдзел у беларускіх народных гульнях, адгадвалі загадкі пра сімвалы Беларусі, чыталі вершы і выконвалі песні пра Беларусь, пра адзінства, пра мір і сяброўства, прымалі ўдзел у камандных эстафетах і рухомых гульнях, мэтай якіх былі згуртаванасць, адзінства і камандны дух.
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі расказалі дзецям аб адзінстве беларускага народа, аб тым, што сям’я – гэта таксама адзінства сяброўства. У такой гульнявой і займальнай форме выхаванцы вучыліся ўзаемадзейнічаць, падтрымліваць адзін аднаго, каб дасягнуць агульнай мэты.
Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага адзінства, прайшлі ўрачыста і запомніліся ўсім удзельнікам, дапамаглі дзецям зразумець, што дзякуючы адзінству народа наша краіна стала шматнацыянальнай, дружнай, згуртаванай.
Ганна Алімава,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА “Залеская сярэдняя школа Смаргонскага раёна”