У чаканні Сёмухі
17.05.2024

Касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў Аславянятах мае надзвычай цікавую гісторыю. Людзі ўспамінаюць, што святыня ў вёсцы была даўно, але ў 1960-х гадах яе разбурылі. Прайшоў час – і ў вернікаў з’явілася нечаканая прапанова: у сценах старой пабудовы зрабіць святыню.

IMG_2921.JPG

Як сведчыць гісторыя, за польскім часам тут было пажарнае дэпо. Магутныя сцены, складзеныя з вялікіх валуноў, прызнацца, унушаюць давер і сведчаць пра гістарычную каштоўнасць гэтай пабудовы. Пасля вайны яна служыла складам: з восені да вясны саўгас захоўваў тут збожжа. А пасля пасяўной, калі зерне клалі ў раллю, склад ператвараўся… ў танцавальную залу. Усё лета ў гэтым памяшканні былі вясковыя танцы, у тым ліку і вясельныя.

У 1991 годзе, па просьбе мясцовых вернікаў, памяшканне пачалі перарабляць пад касцёл. «Нас падтрымаў тагачасны старшыня райвыканкама Анатоль Анатольевіч Янец. Расціслаў Пятровіч Гайдукевіч, былы старшыня саўгаса, дапамагаў тэхнікай і людзьмі, сам сачыў за работай на аб’екце, – успамінаюць мясцовыя жыхары. – Ксёндз Генрых Куляшэвіч, які быў пробашчам парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, таксама прыкладаў намаганні, каб у нас з’явілася святыня. У 1992 годзе пасля рэканструкцыі адбылося асвячэнне касцёла».

Людзі па-ранейшаму збіраюцца сюды на Святыя Імшы па нядзелях і святах, каб разам памаліцца. Апошнім часам тут праводзіць службы ксёндз Юрый Грыцко са смаргонскай парафіі Святога Яна Паўла ІІ. Па добрай традыцыі, напярэдадні Сёмухі, жыхары вёсак Аславяняты і Асінаўка талакой наводзілі парадак каля святыні. У гэты час яны і патрапілі ў аб’ектыў карэспандэнта газеты.

IMG_2906.JPG

IMG_2900.JPG

IMG_2910.JPG

IMG_2919.JPG

Галіна АНТОНАВА

Фота аўтара

Поделиться:

Статьи по теме:


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений