Як і кожны год, старанна папрацавала на жніве моладзь. Лепшым камбайнерскім экіпажам былі прызнаны Яўген Курэчка і Дзмітрый Луневіч. Больш за тысячу тон яны адправілі ў засекі філіяла “Жодзішкі”. У гэтай жа гаспадарцы быў задзейнічаны на жніве і вадзіцель Аляксей Мялешка, якому ўдалося паказаць лепшы вынік на адвозцы. Перадавікам сярод моладзі, якая працавала на ўборцы, уручыла падарункі першы сакратар РК ГА “БРСМ” Таццяна Гетмановіч.
Таццяна ГЕТМАНОВІЧ узнагароджвае Дзмітрыя ЛУНЕВІЧА
Перадавікоў жніва на гэтым тыдні таксама павіншаваў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віталь Івашка. Міхаіл Кацяш з філіяла “Жодзішкі”, як перадавік на адвозцы, атрымаў узнагароду ад райкама.
А вось камбайнерскі экіпаж гэтай гаспадаркі - Станіслаў Плоскі і Леон Яцына – быў узнагароджаны Гродзенскім абкамам прафсаюза работнікаў АПК як пераможца абласных спаборніцтваў. Такую ж узнагароду атрымалі Віктар Яскевіч і Юрый Гусейнаў з КСУП “Сінькі”.
Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота аўтара.