Сесія раённага Савета дэпутатаў: каэфіцыент да стаўкі падатку і іншыя пытанні

Экономика
16.12.2015 14:00
2276
На нядаўняй сесіі раённага Савета дэпутатаў, якую вёў яго старшыня Іван Рамановіч, былі разгледжаны чатыры пытанні. Першае з іх тычылася падаткаабкладання ў наступным годзе. На падставе артыкулаў 188 і 201 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь мясцовыя Саветы дэпутатаў маюць права павялічваць, але не больш чым у 2,5 раза, стаўкі зямельнага падатку...
На нядаўняй сесіі раённага Савета дэпутатаў, якую вёў яго старшыня Іван Рамановіч, былі разгледжаны чатыры пытанні. Першае з іх тычылася падаткаабкладання ў наступным годзе. На падставе артыкулаў 188 і 201 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь мясцовыя Саветы дэпутатаў маюць права павялічваць, але не больш чым у 2,5 раза, стаўкі зямельнага падатку і падатку на нерухомасць.

З мэтай папаўнення даходнай часткі раённага бюджэту было прапанавана ўстанавіць на 2016 год павышаючы каэфіцыент 2,5 да стаўкі падатку на нерухомасць, выплачваемага арганізацыямі, за выключэннем аб’ектаў падаткаабкладання, якія не дабудаваны і размешчаны на тэрыторыі сельсаветаў. Гэткі ж каэфіцыент устанавіць да стаўкі зямельнага падатку, які плацяць арганізацыі.
Каэфіцыент 2,0 – да стаўкі падатку на нерухомасць, які плацяць адкрытыя акцыянерныя таварыствы (калі у іх статутных фондах 50 і больш працэнтаў акцый належаць Смаргонскаму раёну) і асноўным відам эканамічнай дзейнасці якіх з’яўляецца рознічны гандаль. Такі ж каэфіцыент 2,0 устанаўліваецца для данай катэгорыі суб’ектаў гаспадарання і па зямельнаму падатку. У раёне гэта 4 арганізацыі – “Рубін”, “Алеся”, ГУМ і “Спадчына”.
Каэфіцыент 2,0 – да стаўкі падатку на нерухомасць, выплачваемага фізічнымі асобамі, па аб’ектах падаткаабкладання – жылых памяшканнях у шматкватэрных альбо блакіраваных жылых дамах, якія знаходзяцца ў Смаргоні, пры наяўнасці на праве ўласнасці ў фізічнай асобы двух і больш жылых памяшканняў.
Каэфіцыент 2,5 – да стаўкі падатку на нерухомасць, выплачваемага фізічнымі асобамі, зарэгістраванымі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, па аб’ектах падаткаабкладання, якія прызначаны і выкарыстоўваюцца для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці і знаходзяцца ў Смаргоні.
Каэфіцыент 1,2 – да стаўкі падатку на нерухомасць, выплачваемага фізічнымі асобамі, па аб’ектах падаткаабкладання – капітальным пабудовам (будынкам, збудаванням), іх часткам, якія знаходзяцца ў Смаргоні.
Каэфіцыент 2,0 – да стаўкі зямельнага падатку, выплачваемага фізічнымі асобамі, на зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў Смаргоні.
Каэфіцыент 2,0 – да стаўкі зямельнага падатку, выплачваемага фізічнымі асобамі, на зямельныя ўчасткі, якія прадастаўлены ў садаводчых таварыствах.
Павышаючыя каэфіцыенты да ставак падатку на нерухомасць і зямельнага падатку не прымяняюцца ў адносінах наступных аб’ектаў падаткаабкладання:
арганізацый камунальнай уласнасці, якія аказваюць бытавыя паслугі ў сельскай мясцовасці і маюць сетку (два і больш) сельскіх комплексных прыёмных пунктаў па прыёме заказаў на аказанне бытавых паслуг насельніцтву;
арганізацый спажывецкай кааперацыі – па аб’ектах падаткаабкладання, якія знаходзяцца ў Смаргоні;
арганізацый камунальнай уласнасці, якія ажыццяўляюць эканамічную дзейнасць у сферы прадастаўлення паслуг гасцініцамі;
арганізацый, якія аказваюць паслугі па перавозцы пасажыраў у гарадскім і прыгарадным транспарце рэгулярных зносін і атрымліваюць датацыю з раённага бюджэту;
арганізацый сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі (ЖРЭС і ЖКГ), якія эксплуатуюць жыллёвы фонд і прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, і яны ж атрымліваюць датацыі з бюджэту;
арганізацый, якія рэалізоўваюць цвёрдыя віды паліва, паліўныя брыкеты і дровы для насельніцтва па фіксаваных рознічных цэнах і атрымліваюць субсідыі з бюджэту;
бюджэтных арганізацый – па аб’ектах падаткаабкладання, якія здаюцца ў арэнду альбо іншае платнае ці бясплатнае карыстанне;
арганізацый, якія ажыццяўляюць эканамічную дзейнасць у сферы аказання паслуг паштовай сувязі.
Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Галіна Булыга адзначыла, што павелічэнне ставак падатку для юрыдычных асоб дазволіць дадаткова атрымаць у даход раённага бюджэту каля 9 мільярдаў рублёў. У тым ліку па падатку на нерухомасць – 6,7 мільярда рублёў. Па зямельнаму падатку – 2,3 мільярда рублёў. А павелічэнне ставак зямельнага падатку і падатку на нерухомасць для асобных катэгорый плацельшчыкаў фізічных асоб дазволіць дадаткова атрымаць у бюджэт 0,5 мільярда рублёў. У цэлым жа даходная частка бюджэту павінна папоўніцца на 9,5 мільярда рублёў.
Дэпутаты зацвердзілі павышаючыя каэфіцыенты да ставак падатку на 2016 год, а таксама дапаўненне ў пералік па пэўных таварных закупках. Прагаласавалі яны і за заснаванне Ганаровай граматы раённага Савета дэпутатаў. На сесіі таксама было прынята рашэнне аб скасаванні Лылойцінскага сельсавета і далучэнні яго тэрыторыі да Жодзішкаўскага, паколькі за гэта прагаласавалі ўжо дэпутаты двух названых сельсаветаў.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений