Юбилейная программа народного ансамбля народной песни "Хутарок"

18 кастрычніка ў зале Смаргонскага раённага цэнтра культуры адбудзецца юбілейная праграма ў гонар 25-годдзя з пачатку бурнай творчай дзейнасці народнага ансамбля народнай песні "Хутарок".
Гэта яркая падзея ў культурным жыцці горада ажывіць прыгажосць беларускай народнай песні, яе непаўторнае гучанне і моцны дух. Як ручаі зліваюцца ў адну шырокую раку, так і песні ансамбля «Хутарок» вось ужо чвэрць стагоддзя злучаюць мінулае і сучаснасць, традыцыі і наватарства, беражліва захоўваючы і адраджаючы багатую спадчыну беларускай культуры.
Гледачоў чакаюць цудоўныя народныя песні, напоўненыя цеплынёй і шчырасцю, аўтэнтычныя фальклорныя творы і кампазіцыі ў сучаснай апрацоўцы, запальныя танцавальныя нумары, у якіх адчуваецца рытм беларускага сэрца, а таксама тэатралізаваныя замалёўкі.
На сцэне збяруцца як былыя ўдзельнікі калектыву, так і верныя сябры - творчыя калектывы Смаргоншчыны, якія разам падораць гасцям вечара атмасферу сапраўднага вялікага народнага свята.
Запрашаем вас прачуць кожны выступ «Хутарка». Бо гэта - жывая традыцыя, напоўненая прыгажосцю роднага слова і мелодыі, духоўнай спадчынай, якая ўсіх нас аб'ядноўвае!