11.12.2015
У Смаргоні на вул. Кастрычніцкай жыла жанчына. Апошнім часам яна хварэла.

Аднойчы жанчына на працягу дня не адказвала на тэлефонныя званкі сваёй малодшай дачкі, якая жыве ў іншым горадзе. Тая патэлефанавала старэйшай роднай сястры. Яна прыехала да маці, дом аказаўся замкнёным, а ключоў не было. Праз акно маладзіца ўбачыла, што на...
У Смаргоні на вул. Кастрычніцкай жыла жанчына. Апошнім часам яна хварэла.

Аднойчы жанчына на працягу дня не адказвала на тэлефонныя званкі сваёй малодшай дачкі, якая жыве ў іншым горадзе. Тая патэлефанавала старэйшай роднай сястры. Яна прыехала да маці, дом аказаўся замкнёным, а ключоў не было. Праз акно маладзіца ўбачыла, што на ўключанай пліце стаіць чайнік. Прыйшлося выклікаць міліцыю, потым прыехалі супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Калі стала магчымым зайсці ў дом, то неўзабаве ўсе ўбачылі ў памяшканні на падлозе труп 50-гадовай гаспадыні.

Інфармацыю раённага аддзела Следчага камітэта падрыхтаваў да друку Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений