04.12.2015
Вытворчасць збожжа
За 20 гадоў, з 1985 да 2005 года, ураджайнасць збожжавых у раёне павялічылася на 8 ц/га. За апошняе дзесяцігоддзе прыбаўка склала больш за 18 ц/га. У 2015 годзе кожны гектар збожжавых даў у сярэднім па раёне 50,5 цэнтнера, валавы збор склаў больш за 85 тысяч тон.
Бульба
Больш чым у 2...
Вытворчасць збожжа
За 20 гадоў, з 1985 да 2005 года, ураджайнасць збожжавых у раёне павялічылася на 8 ц/га. За апошняе дзесяцігоддзе прыбаўка склала больш за 18 ц/га. У 2015 годзе кожны гектар збожжавых даў у сярэднім па раёне 50,5 цэнтнера, валавы збор склаў больш за 85 тысяч тон.IMG_5682
Бульба
Больш чым у 2 разы павялічана ўраджайнасць бульбы: ад 107 ц/га у 1985 годзе да 257 ц/га ў 2015 годзе. Зніжэнне валавай вытворчасці абумоўлена скарачэннем пасяўных плошчаў, адве-дзеных пад гэту культуру.
Кукуруза
Для забеспячэння грамадскай жывёлы кармамі ў 2015 годзе сабрана зялёнай масы кукурузы больш за 150 тысяч тон. Значная прыбаўка да сярэдніх паказчыкаў трох дзесяцігоддзяў забяспечана ростам ураджайнасці ад 200 у 1985 да 275 цэнтнераў з гектара ў бягучым годзе з пашырэннем плошчы севу.
Цукровыя буракі
Цукровыя буракі ў раёне вырошчваюцца з 1993 года. Валавы збор вырас з 5 тысяч тон у першыя гады вырошчвання да больш за 60 тысяч тон у 2015 годзе. Рост ураджайнасці за 1995-2005 гады дасягнуў 20 ц/га, за апошнія гады прыбаўка склала больш за 40 ц/га.
Колькасць буйной рагатай жывёлы
Колькасць буйной рагатай жывёлы па раёне склала больш за 43 тысячы. Да 2005 года колькасць БРЖ была зніжана амаль у 2 разы. Па выніках 2015 года гэты паказчык наблізіўся да ўзроўню 1985 года: 33750 галоў БРЖ, у тым ліку 11330 кароў.
Вытворчасць малака
З гадамі добра прасочваецца рост надою малака ад каровы. У 1985 годзе ў сярэднім у год ад 1 каровы атрымалі 2403 кг малака, у 2015 годзе – больш за 5 тысяч кг. Рост прадуктыўнасці дазволіў атрымаць у бягучым годзе валавы надой 53,7 тысячы тон.
Вытворчасць мяса
Рэалізацыя жывёлы і птушкі за 1985 год - 9 тысяч тон, далей – зніжэнне да 4,5 тысячы і значнае павелічэнне ў 2015 годзе – да 12500 тон. За 30 гадоў сярэднясутачная прывага БРЖ вырасла з 402 да 690 грамаў.
Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений