03.12.2015
Пазнаёміўшыся ў Смаргоні, двое мужчын вырашылі наведацца ў сельскую мясцовасць.

На таксі паехалі ў вёску Шутавічы, спыніліся каля магазіна. Мужчына, які пабываў у месцы не вельмі аддаленым, убачыў у свайго знаёмага дарагі мабільны тэлефон, папрасіў яго, каб патэлефанаваць мясцовым дзяўчатам, да якіх яны прыехалі. З мабільнікам адышоў убок, адключыў яго...
Пазнаёміўшыся ў Смаргоні, двое мужчын вырашылі наведацца ў сельскую мясцовасць.

На таксі паехалі ў вёску Шутавічы, спыніліся каля магазіна. Мужчына, які пабываў у месцы не вельмі аддаленым, убачыў у свайго знаёмага дарагі мабільны тэлефон, папрасіў яго, каб патэлефанаваць мясцовым дзяўчатам, да якіх яны прыехалі. З мабільнікам адышоў убок, адключыў яго і паклаў у сваю кішэню. Потым вярнуўся да свайго кампаньёна. На яго патрабаванне вярнуць мабільнік, адказаў, што згубіў яго. Пацярпелы ў міліцыю не звяртаўся. У той час новы ўладальнік мабільнага тэлефона крыху пакарыстаўся ім, а потым прадаў. Неўзабаве на гэты апарат “выйшлі” супрацоўнікі міліцыі, была ўзбуджана крымінальная справа.

Інфармацыю раённага аддзела Следчага камітэта падрыхтаваў да друку Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений