03.12.2015
Жыццё Тамаша Градзіцкага насычана рознымі цікавымі падзеямі. Было ў ім усяго – і кур’ёзных выпадкаў, і такіх, ад якіх, як кажуць, стыне кроў, бо міліцэйская служба небяспечная і цяжкая.

Тамаш ГРАДЗІЦКІ з намеснікам начальніка РАУС Антонам КУРЫЛОВІЧАМ.

А Тамаш Альфонцавіч калісьці працяглы час служыў участковым інспектарам. Яго адміністрацыйны ўчастак знаходзіўся на...
Жыццё Тамаша Градзіцкага насычана рознымі цікавымі падзеямі. Было ў ім усяго – і кур’ёзных выпадкаў, і такіх, ад якіх, як кажуць, стыне кроў, бо міліцэйская служба небяспечная і цяжкая.

Тамаш ГРАДЗІЦКІ  з намеснікам начальніка РАУС  Антонам КУРЫЛОВІЧАМ. Тамаш ГРАДЗІЦКІ з намеснікам начальніка РАУС Антонам КУРЫЛОВІЧАМ.


А Тамаш Альфонцавіч калісьці працяглы час служыў участковым інспектарам. Яго адміністрацыйны ўчастак знаходзіўся на тэрыторыі Залескага сельсавета. Тут і цяпер жыве гэты чалавек, ветэран органаў унутраных спраў, якому па стану здароўя прыйшлося перасесці ў інвалідную каляску. Аднак і з абмежаванымі магчымасцямі ён не страціў прагі да жыцця, пастаянна цікавіцца ўсім, што адбываецца навокал. Тэле-візар, газеты, камп’ютар, тэлефон. Заўсёды чытае міліцэйскія перыядычныя выданні, не забывае мясцовы райаддзел міліцыі. Яго цікавіць, што там новага, як увогуле ідуць справы ў ахоўнікаў правапарадку. Наведваюцца да Тамаша Градзіцкага і супрацоўнікі РАУС, каб даведацца, у чым ён мае патрэбу, і ў наступны раз абавязкова прывозяць неабходную рэч.
Пашыраны матэрыял пра Тамаша Градзіцкага будзе змешчаны ў адным з наступных нумароў газеты.
Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений