Віншаванне мясцовай улады з Днём энергетыка

 

Віншаванне мясцовай улады з Днём энергетыка

Власть
21.12.2019
1090
Паважаныя сябры! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Галіна энергетыкі – адна з найважнейшых нашай краіны. І сёння, у эпоху новых тэхналогій, яна паспяхова захоўвае свае пазіцыі, з’яўляючыся адной з запатрабавальных паслуг як для прадпрыемтсваў, так і для фізічных асоб.

Цяжка ўявіць сёння хоць адзін дом без святла, тэлевізара і іншых бытавых прыбораў, да якіх мы так прывыклі. Менавіта ад вас залежыць камфорт і ўтульнасць у кожным доме і выразная праца любога прадпрыемства, а значыць, і краіны ў цэлым.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, стабільнасці, плённай працы і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.