Мясцовыя энергетыкі сустракаюць сваё прафесійнае свята з добрым настроем

 

Мясцовыя энергетыкі сустракаюць сваё прафесійнае свята з добрым настроем

Общество
18.12.2019
1116
Мясцовыя энергетыкі сёлета сустракаюць сваё прафесійнае свята з добрым настроем, бо выканалі вельмі многа работы падчас падрыхтоўкі Смаргоні да правядзення абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2019”. Яны рэканструявалі  паветраныя лініі на вуліцах Гагарына, Гастэлы, Першамайскай, устанавілі там сучасныя электралічыльнікі, так званыя спліт-сістэмы. Даволі вялікая работа была выканана па мадэрнізацыі гарадскіх трансфарматарных падстанцый, укараненні сістэм дыстанцыйнага кіравання гэтымі аб’ектамі.

Зладжана працавала брыгада па рамонце і абслугоўванні кабельных ліній. Яна выконвала пэўныя работы ў горадзе,  рамантавала, замяняла кабельныя лініі ў раёне. І цяпер электраманцёры-кабельшчыкі не сядзяць без справы, аб чым сведчаць фотаздымкі.

Брыгада па абслугоўванні вулічнага асвятлення на працягу года падтрымлівае спраўнасць вулічных ліхтароў у сельскіх населеных пунктах, па заяўках сельсаветаў своечасова выязджае замяняць лямпачкі, якія перагарэлі.  

IMG_3815.JPG

IMG_3832.JPG

IMG_3845.JPG

IMG_3856.JPG

IMG_3858.JPG

IMG_3889.JPG

IMG_3905.JPG

IMG_3910.JPG

IMG_3917.JPG

IMG_3964.JPG

IMG_3981.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.