Ад усёй душы “Там сцежкі мае…”

 

Ад усёй душы “Там сцежкі мае…”

Старожилы района
04.01.2024
1353
У межах акцыі “Ад усёй душы” цэлая дэлегацыя з падарункамі завітала да Лідзіі Высоцкай. Віншавалі доўгажыхарку не толькі з Новым годам і Калядамі, але і з днём нараджэння – 1 студзеня Лідзіі Паўлаўне споўнілася 102 гады.

Узімку пенсіянерка гасцюе ў кватэры сваёй дачкі, дзе вельмі ўтульна, цёпла і родныя людзі побач, але не можа дачакацца, калі вернецца ў свой дом, што ў вёсцы Сялец Сінькоўскага сельсавета. “Там сцежкі мае…” – кажа жанчына. Нягледзячы на ўзрост, яна здзіўляе суразмозўцаў даўнімі ўспамінамі, мудрымі меркаваннямі і прыроднай жвавасцю. Дзеці, унукі і праўнукі лічаць бабулю прыкладам працавітасці (яна і цяпер ніколі не сядзіць без работы), шчырасці і душэўнай цеплыні. На Каляды ўся сям’я збярэцца каля найстарэйшай прадстаўніцы свайго роду ў бацькоўскім доме.

Скарыстаўшыся момантам, кожная госця – намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Наталля Страх і супрацоўніца УТЦСАН “Цёплы дом” Вольга Козел – далі парады, куды можна звяртацца за матэрыяльнай дапамогай. Усё ж у такім узросце часта бываюць патрэбныя і розныя лекі, і сродкі асабістай гігіены. А Таццяна Шчэберака абяцала пасадзейнічаць у вырашэнні пытання, якое найбольш хвалюе Лідзію Паўлаўну і яе родных – правядзенне электрычнага ацяплення ў вясковы дом.

IMG_9872.JPG

IMG_9877.JPG

IMG_9883.JPG

Віялета ВОЙТКА.

Фота аўтара.

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях

 

Статьи по теме: