“Вобразы мілыя роднага краю…”

 

“Вобразы мілыя роднага краю…”

Образование
02.04.2024
171
Патрыятычнае выхаванне дзіцяці – гэта  аснова фарміравання будучага грамадзяніна. Адно з праяўленняў патрыятычных пачуццяў – любоў да малой радзімы. У Асінаўшчызненскай пачатковай школе, у  рознаўзроставай групе інтэграванага навучання і выхавання прайшло краязнаўчае падарожжа “Наваколлі мілыя роднага краю”.

Пачалося падарожжа са знаёмствам з картай Смаргонскага раёна. Дашкольнікі з захапленнем шукалі вёскі і аграгарадкі, якія ведаюць, знаёміліся з гісторыяй паходжання назвы горада Смаргоні, з архітэктурнымі помнікамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Смаргоншчыны: музеем-сядзібай М. К. Агінскага ў Залессі, касцёлам святога Міхала Арханёла, Крэўскім замкам… Гаварылі з дашкольнікамі і пра прамысловасць Смаргоні. Дзеці дзяліліся ўражаннямі пра смачнае смаргонскае марожанае і абаранкі.

Рабяты прыпомнілі гісторыю Смаргонскай мядзведжай акадэміі, а таксама помнікі, якія размешчаны у Смаргоні: Францішку Багушэвічу, Мемарыяльны комплекс памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны, “Мядзведжая акадэмія”, сад камянёў. Пасля такога віртуальнага падарожжа дзеці былі ўражаныя тым, наколькі багаты і цікавы наш рэгіён.

1.jpg

2.jpg

3.jpg

Алена БІСЛЮК,

 выхавальнік дашкольнай адукацыі

Асінаўшчызненскай ПШ

Фота аўтара.

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях


 

Статьи по теме: