Дырэктар філіяла “Смаргоньсілікатабетон” узнагароджана медалём “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі”

Общество
30.08.2019 16:24
202
Дырэктар філіяла “Смаргоньсілікатабетон” ААТ “Краснасельскбудматэрыялы”  Алена Ярмак узнагароджана юбілейным медалём “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” за актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці. Узнагароду ўручыў ёй старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч.

IMG_1133.JPG

Як адзначыла Алена Янаўна, на прадпрыемстве вельмі добра наладжана работа паміж адміністрацый і прафсаюзнай арганізацыяй, выконваюцца ўсе пункты калектыўнага дагавору, выдаткоўваюцца грошы на правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў, для матэрыяльнай падтрымкі  ветэранаў і цяперашніх заводскіх работнікаў, якія маюць у ёй патрэбу, аказання дапамагі мнагадзетным бацькам  па падрыхтоўцы дзяцей да навучальнага года.

Старшыня цэхавай прафсаюзнай арганізацыі мясцовага сілікатнага завода Вікторыя Майсевіч прысутнічае на ўсіх нарадах, якія праводзіць адміністрацыя гэтага прадпрыемства. “Без падтрымкі наймальніка прафкаму няпроста вырашаць праблемы, - сказала Вікторыя Віктараўна. – З Аленай Янаўнай гэта рабіць лягчэй”.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений