Адбылася прэзентацыя кнігі “Космас Анатоля Антонава”

 

Адбылася прэзентацыя кнігі “Космас Анатоля Антонава”

Культура
10.02.2024
641

У літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” раённай бібліятэкі адбылася сустрэча-прэзентацыя “Самабытнасць у мастацтве”.

IMG_2594.JPG

Журналістка раённай газеты “Светлы шлях” Галіна Антонава напісала кнігу “Космас Анатоля Антонава”.

IMG_2402.JPG

IMG_2378.JPG

IMG_2415.JPG

IMG_2434.JPG

IMG_2422.JPG

Галіна Францішкаўна расказала аб тым, як стваралася кніга, пазнаёміла гасцей мерапрыемства з творчасцю самабытнага мастака Анатоля Антонава - бацькі мужа журналісткі. Выданне, якое першапачаткова задумвалася як фамільная памяць аб члене сям'і, стала падзеяй для нашага горада і Петрыкава, адкуль родам герой кнігі.

IMG_2446.JPG

IMG_2461.JPG

Аляксандр Антонаў падзяліўся ўспамінамі пра бацьку. Творчыя гены перадаліся ў спадчыну, ён таксама малюе карціны. Дарэчы, ўбачыць іх можна было падчас мерапрыемства. У бібліятэцы была арганізавана выстава работ Анатоля і Аляксандра Антонавых.

IMG_2389.JPG

IMG_2397.JPG

IMG_2428.JPG

IMG_2431.JPG

На прэзентацыі выступілі вакальны гурт "Місія" і ансамбль скрыпачоў "Чароўная скрыпка". Ансамбль дзіцячай школы мастацтваў выканаў мелодыю “Жураўлі на Палессе ляцяць”. Гэта адбылося не выпадкова. Палессе – малая радзіма героя кнігі. Амаль кожная работа самабытнага мастака – ода роднаму Палессю і асабліва яго жамчужыне  - рацэ Прыпяць. Зліццё слоў і музыкі стварыла атмасферу, у якой кожны госць адчуў глыбіню і прыгажосць мастацтва.

IMG_2512.JPG

Святлана Афанасьева, дырэктар Смаргонскай раённай бібліятэкі:

– Сённяшняя прэзентацыя – знакавая падзея для нашай абноўленай чытальнай залы бібліятэкі. Захапляюся Галінай Францішкаўнай. Яна шматдзетная маці, працуе і знаходзіць час тварыць.

IMG_2495.JPG

Соф'я Лазар:

– Нашаму раёну пашанцавала, што тут працуе такая таленавітая журналістка. Галіна заўсёды ў творчым пошуку. Я знаёмая з многімі яе кнігамі пра людзей, якія жывуць ці жылі побач, пра сціплых людзей працы. Яна ўмее раскрыць грані кожнага свайго героя. Заўсёды сачу за публікацыямі ў газеце “Светлы шлях” і з асаблівай асалодай чытаю артыкулы Галіны Францішкаўны, яны пранікаюць прама ў сэрца і цешаць душу. Кожнаму чалавеку ёсць пра што расказаць, і добра, што ёсць такія творцы, якія могуць усё гэта перадаць на паперы.

IMG_2517.JPG

Ірына Гаева:

– Дзякую гэтай творчай жанчыне, якая намалявала партрэты нашых землякоў. Дзякую мужу, які падтрымлівае ўсе яе пачынанні.

Пра побыт і лёс землякоў,

Галіна шмат кніг выдавала.

Падзякаваць кожны гатоў 

за ўсё, што яна напісала.

IMG_2529.JPG

 Ірына Трухіна:

– Мяне дзівіць, як Вы пішаце пра людзей. Такое ўражанне, што Вы знаходзіце ўнутранае святло, якое яны выпраменьваюць. Пра Вас ведаю па артыкулам мясцовай газеты і па кнігам, якія Вы выпусцілі. Імкнуся хадзіць на ўсе прэзентацыі Вашых кніг. Не спыняйцеся, творчых поспехаў і няхай Бог Вас накіроўвае.

IMG_2585.JPG

IMG_2564.JPG

IMG_2554.JPG

Галіна Антонава падарыла раённай бібліятэцы і гісторыка-краязнаўчаму музею па экзэмпляру новай кнігі. Прыходзьце і чытайце "Космас Анатоля Антонава", каб пазнаёміцца са светам унікальнага таленту.

IMG_2582.JPG

IMG_2548.JPG

Прэзентацыя стала не толькі магчымасцю пазнаёміцца з кнігай, але і сустрэчай з творчасцю, натхненнем і эмоцыямі.

Ларыса Татарынава

Фота аўтара

Статьи по теме: