У Сіньках частавалі аўтарскімі стравамі з бульбы

 

У Сіньках частавалі аўтарскімі стравамі з бульбы

Культура
28.07.2019
2571
Свята жывата. Дакладней, “Свята беларускіх гаспадынь” арганізавалі ў Сіньках 28 ліпеня. Імправізацыя на тэму “Бульба”. Сталы ламаліся ад смачэчы. Мясцовыя кухаркі пастараліся на славу.

“Трэці год запар мы праводзім наша брэндавае свята гаспадынь, - удакладняе мастацкі кіраўнік Сінькоўскага Дома культуры Святлана Бабенка. – Запрашаем да сябе гаспадынь з Сінькоў і навакольных вёсак. Зазначу, што гэта не конкурс, а шчырая сустрэча падчас якой жанчыны падзеляцца сваім кухарскім вопытам. А мы іх будзем ушаноўваць.

67225203_2250582025040905_5664859450205274112_n.jpg

67256514_2250566365042471_9041765722769850368_n.jpg

67276235_2250566821709092_3521346203117682688_n.jpg

67291606_2250586958373745_9059580650113204224_n.jpg

67355037_2250567365042371_2914291290663288832_n.jpg

Сёння падрыхтавана 9 святочных сталоў, ад кожнага – будзе прадстаўлена адна страва. На гэты раз у якасці асноўнага інгрыдыенту мы абралі бульбу”.

67357641_2250581291707645_3045085130864459776_n.jpg

67410302_2250573511708423_2144795307710349312_n.jpg

67414577_2250570351708739_4740043212012388352_n.jpg

Вядомы факт: менавіта 28 ліпеня 1586 года сэр Томас Гэрыят правёз у Вялікабрытанію і Ірландыю першыя клубні бульбы. Адтуль яны распаўсюдзіліся па ўсёй Еўропе. І ў Сіньках гэту культуру любяць, пільна даглядаюць, таму збіраюць добры ўраджай і гатуюць з яе проста неверагодныя стравы. Я таксама няблага гатую, але мясцовыя гаспадыні, прызнаюся, заткнулі мяне за пояс. “Бульбяныя мухаморы”, “Бульбяныя лапці”, торт “Суцькаўская казка”, ”Бульбяная свіння”, “Бульбяная кішка”… - усе стравы ўнікальныя, аўтарскія. Пасля іх прадстаўлення кожнай гаспадыні дырэктар КСУП “Сінькі” Віктар Дунай ўручыў сертыфікат на 40 кілаграм збожжа ўраджаю-2019. Торты – дадатковы салодкі бонус да галоўнага прыза. А пасля - кожны стол прадставіў па два творчыя нумары.

67468085_2250585911707183_6206582472658911232_n.jpg

67509025_2250581005041007_2903498304136413184_n.jpg

67510513_2250568331708941_4863813071287615488_n.jpg

67524223_2250583405040767_4554939411569049600_n.jpg

Стараліся і мясцовыя кульработнікі. Спявалі, паказвалі тэатралізаваныя мініацюры,  праводзілі конкурсы, частавалі прысутных дранікамі. Салісты народнай эстраднай студыі “Міраж” з раённага цэнтра культуры падарылі свае вакальныя нумары. Свята атрымалася надзвычай шчырым і вельмі смачным.

67545667_2250569611708813_6432146943794741248_n.jpg

67554932_2250580291707745_2738255347297812480_n.jpg

67557544_2250587728373668_3941335764909948928_n.jpg

67617813_2250569078375533_3733692332579487744_n.jpg

67638031_2250582885040819_2894888453781061632_n.jpg

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара. 

Статьи по теме: