РЕШЕНИЕ №259 от 9 апреля 2024 г. АБ ЗАНЯСЕННІ ФОТАПАРТРЭТАЎ ПЕРАДАВІКОЎ АРГАНІЗАЦЫЙ СМАРГОНШЧЫНЫ НА РАЁННУЮ ДОШКУ ГОНАРУ
06.05.2024

СМОРГОНСКИЙ РАЙОННЫЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ

РЕШЕНИЕ №259 от 9 апреля 2024 г.

АБ ЗАНЯСЕННІ ФОТАПАРТРЭТАЎ ПЕРАДАВІКОЎ АРГАНІЗАЦЫЙ СМАРГОНШЧЫНЫ НА РАЁННУЮ ДОШКУ ГОНАРУ

На падставе Палажэння аб Дошцы гонару Смаргонскага раёна, зацверджанага рашэннем Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта ад 25 мая 2018 г. №411, Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:

1. Занесці на раённую Дошку гонару фотапартрэты перадавікоў, якія вызначыліся лепшымі працоўнымі дасягненнямі ў 2023 годзе.

Пашаны і гонару ўдастоены:

БАЛЫШ Валерый Іванавіч, вадзіцель аўтамабіля ўпраўлення цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці ўстаноў адукацыі Смаргонскага раёна»;

БАЛЫШ Данута Феліксаўна, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Жодзішкаўская сярэдняя школа»;

БУТВІЛОЎСКІ Уладзімір Уладзіміравіч, вадзіцель аўтамабіля 5 разраду Смаргонскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства;

ГАЙБОВІЧ Алена Тадэвушаўна, намеснік загадчыка цэнтральнай раённай аптэкі №99 Смаргонскага раёна Гродзенскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя»;

ГАЙДАНОВІЧ Наталля Вячаславаўна, медыцынская сястра (наркалагічнага кабінета) раённай паліклінікі ўстановы аховы здароўя «Смаргонская цэнтральная раённая бальніца»;

ГАНЬЕ Таццяна Уладзіміраўна, заатэхнік-селекцыянер камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Сінькі»;

ГЕРАСІМАВА Таццяна Віктараўна, прадавец 6 разраду магазіна «Гасцінец» адкрытага акцыянернага таварыства «Спадчына»;

ГІЛЬ Віктар Мар'янавіч, машыніст тралёвачнай  (лесанарыхтоўчай) машыны лесапункта дзяржаўнай лесагаспадарчай вопытнай установы «Смаргонскі вопытны лясгас»;

ГРЫШКЕВІЧ Зянон Зянонавіч, старшыня Залескага сельскага Савета дэпутатаў;

ДЗЯМ’ЯНАВА Алена Георгіеўна, начальнік аддзела Смаргонскай пагранічнай групы, падпалкоўнік;

ДЗМІТРЫЕВА Жанна Міхайлаўна, настаўнік геаграфіі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №5 г. Смаргоні»;

ДУРЭЙКА Сяргей Анатольевіч, трэнер-выкладчык па баскетболе дзяржаўнай навучальна-спартыўнай установы «Смаргонская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву» аддзела спорту і турызму Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта;

ЖДАНЮК Алена Анатольеўна, намеснік начальніка аддзела па бухгалтарскаму і падатковаму ўліку і справаздачнасці «Смаргонскія малочныя прадукты» філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Лідскі малочна-кансервавы камбінат»;

ЗАЯНЧКОЎСКІ Іван Іванавіч, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраўстановак 6 разраду станцыйнага ўчастка Смаргонскага занальнага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам»;

КАНДРАТОВІЧ Алеся Уладзіміраўна, начальнік вытворча-эканамічнага аддзела адкрытага акцыянернага таварыства «Будаўніча-мантажны трэст №41» г. Смаргонь;

КАРАСЕВІЧ Жана Людвікаўна, бібліятэкар філіяла «Гарадская бібліятэка №1» дзяржаўнай установы культуры «Смаргонская раённая бібліятэка»;

КВЯТКЕВІЧ Яўгеній Ігаравіч, урач ветэрынарнай медыцыны камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «АграСолы»;

КЕДА Віталій Іосіфавіч, слесар па рамонце абсталявання цеплавых сетак 5 разраду падраздзялення ацяпляльных кацельняў і цеплавых сетак Смаргонскага раённага ўнітарнага прадпрыемства «Жыллёва-камунальная гаспадарка»;

КОЗЕЛ Алена Паўлаўна, вядучы бухгалтар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Смаргонскі ліцейна-механічны завод»;

ЛЯШЧЭЎСКІ Станіслаў Часлававіч, электрагазазваршчык 5 разраду ўчастка № 2 механазборачнага цэха № 1 адкрытага акцыянернага таварыства «Смаргонскі агрэгатны завод»;

МАКЕВІЧ Рычард Станіслававіч, начальнік сектара нагляду і прафілактыкі Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», старшы лейтэнант унутранай службы;

МІХАЛЬКЕВІЧ Эдвард Вацлававіч, інжынер па пажарнай бяспецы таварыства з абмежаванай адказнасцю «Ультрадэкор»;

МЫШУК Сяргей Мікалаевіч, начальнік аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта, падпалкоўнік міліцыі;

НАГОРНАЯ Анжэла Пятроўна, пакаёўка па аказанні паслуг адкрытага акцыянернага таварыства «Рубін»;

ПАЧКОЎСКІ Барыс Браніслававіч, слесар механазборачных работ 6 разраду адкрытага акцыянернага таварыства «Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання»;

ПІШЧАКА Валерый Віктаравіч, прараб дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №134 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблдарбуд»;

ПУТЫРСКІ Павел Аляксандравіч, слесар-рамонтнік 5 разраду цэха сілікатнай цэглы і памолу сыравіны філіяла №7 «Смаргоньсілікатабетон» адкрытага акцыянернага таварыства «Краснасельскбудматэрыялы»; 

ПЯТРОЎСКАЯ Ларыса Генрыхаўна, жывёлавод па догляду маладняку  камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «АграСолы»;

РАЖАВА Валянціна Вікенцьеўна, першы намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Смаргонскім раёне;

РАСОШКА Наталля Чаславаўна, начальнік аддзела якасці таварыства з абмежаванай адказнасцю «Белагратэрмінал»;

СЕВЯРЫН Алег Генрыкавіч, начальнік свінагадоўчага комплексу «Андрэеўцы» ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў»;

СІНКЕВІЧ Ірына Станіславаўна, кантралёр Смаргонскага раёна электрычных сетак філіяла «Ашмянскія электрычныя сеткі» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднаэнерга»;

ЧАРТОВІЧ Уладзімір Францавіч, электрагазазваршчык 4 разраду  рамонтнай майстэрні філіяла «Жодзішкі» ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў»;

ШУЛЬГА Андрэй Эдвардавіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Саўбел 2016»;

ШЫШКО Яніна Баляславаўна, рабочая па комплексным прыбіранні і ўтрыманні домаўладанняў 2 разраду камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Жыллёвая рамонтна-эксплуатацыйная служба Смаргонскага раёна»;

ЯРМАК Аліна Альбінаўна, сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на доме ўстановы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва «Цёплы дом».

2. Аддзяленню бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта выплаціць за кошт сродкаў раённага бюджэту грашовыя ўзнагароды перадавікам згодна з дадаткам.

3. Прапанаваць камандзіру вайсковай часці 2044, начальніку Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», начальніку аддзела ўнутраных спраў Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта, начальніку інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Смаргонскім раёне ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ажыццявіць выплату грашовай узнагароды ў сувязі з занясеннем на Дошку гонару адпаведна Дзям'янавай Алене Георгіеўне, Макевічу Рычарду Станіслававічу, Мышуку Сяргею Мікалаевічу, Ражавай Валянціне Вікенцьеўне за кошт сродкаў дзяржаўнага органа ў памеры пяці базавых велічынь.

Председатель Г. В. ХОРУЖИК

Поделиться:

Статьи по теме:


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений