У Каранёўскім сельсавеце пачалі праходзіць першыя сустрэчы з дэпутатамі сельскага савета. Адна з такіх сустрэч адбылася ў Рыбаках. З жыхарамі вёскі сустрэўся Павел ТВЁРДЫ, які з’яўляецца старшынёй ВКУП “Саўгас “Смаргонскі”.
28.04.2024
Падчас размовы з вяскоўцамі высветлілася, што іх найбольш хвалююць два пытанні. Адно – тычыцца асвятлення вуліцы, другое – стан брукаванай дарогі, якая ідзе праз вёску, жыхары Рыбакоў вельмі хочуць, каб брук замянілі на асфальтаванае пакрыццё.
“Наконт дарогі пытанне застаецца адкрытым, яго будуць вывучаць на раённым узроўні, а вось тры новыя ліхтары ў вёсцы абавязкова з’явяцца ўжо сёлета”, - паабяцалі дэпутат Павел Твёрды і старшыня Каранёўскага сельвыканкама Святлана Гаспадарова.
Галіна АНТОНАВА
Фота прадстаўлена Святланай Гаспадаровай
Поделиться:
Статьи по теме:
Оставить комментарий
Войти через соцсети