З каго выбіраць? У Смаргоні зарэгістравалі кандыдатаў па выбарах дэпутата ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
17.10.2019
Сёння, 17 кастрычніка, Смаргонская акруговая выбарчая камісія зарэгістравала кандыдатамі ў дэпутаты прэтэндэнтаў на месца ў ніжняй палаце беларускага парламента.

IMG_1013.jpg

IMG_1011.jpg

IMG_1017.jpg

IMG_1021.jpg

IMG_1025.jpg

IMG_1018.jpg

Праверыўшы адпаведнасць парадку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты патрабаванням Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, акруговая выбарчая камісія 17 кастрычніка  зарэгістравала кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Смаргонскай выбарчай акрузе № 59:

Ірыну Зянонаўну ВЕШТАРД, 17 сакавіка 1953 года нараджэння, пенсіянера, жыхара г. Смаргоні, члена Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Івана Фёдаравіча КРУКА, 27 кастрычніка 1944 года нараджэння, пенсіянера, жыхара г. Астраўца, члена Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Быў асуджаны ў 2006 годзе па арт. 364 Крымінальнага кодэксу РБ (наяўнасць або пагроза прымянення насілля ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў), судзімасць знята ў 2008 годзе.

Івана Іванавіча МУШНІЦКАГА, 11 студзеня 1958 года нараджэння, загадчыка аддела сацыяльнага абслугоўвання дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Астравецкага раёна», жыхара п. Гудагай Астравецкага раёна, члена Камуністычнай партыі Беларусі.

Віктара Збігневіча СВІЛА, 10 студзеня 1963 года нараджэння, наместніка старшыні Астравецкага раённага выканаўчага камітэта, жыхара г. Ашмяны, беспартыйнага.

***

Графік выступу кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Смаргонскай выбарчай акрузе №59 на тэлебачанні (тэлеканал "Беларусь 3") (паводле лёсавання):

Імя кандыдата

Дата і час запісу

Дата і час трансляцыі ў эфіры

Іван Іванавіч МУШНІЦКІ

24 кастрычніка 2019 г.

з 11.00 да 12.00

29 кастрычніка 2019 г.

з 19.00 да 19.25

Віктар Збігневіч СВІЛА

24 кастрычніка 2019 г.

з 11.00 да 12.00

29 кастрычніка 2019 г.

з 19.00 да 19.25

Іван Фёдаравіч КРУК

24 кастрычніка 2019 г.

з 11.00 да 12.00

29 кастрычніка 2019 г.

з 19.00 да 19.25

Ірына Зянонаўна ВЕШТАРД

24 кастрычніка 2019 г.

з 11.00 да 12.00

29 кастрычніка 2019 г.

з 19.00 да 19.25


Графік выступу кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Смаргонскай выбарчай акрузе №59 на радыё ("Радыё "Гродна") (паводле лёсавання):

Імя кандыдата

Дата і час запісу

Дата і час трансляцыі ў эфіры

Іван Іванавіч МУШНІЦКІ

24 кастрычніка 2019 г.

з 12.00 да 13.00

6 лістапада 2019 г.

з 07.25 да 07.50

Віктар Збігневіч СВІЛА

24 кастрычніка 2019 г.

з 12.00 да 13.00

6 лістапада 2019 г.

з 07.25 да 07.50

Іван Фёдаравіч КРУК

24 кастрычніка 2019 г.

з 12.00 да 13.00

6 лістапада 2019 г.

з 07.25 да 07.50

Ірына Зянонаўна ВЕШТАРД

24 кастрычніка 2019 г.

з 12.00 да 13.00

6 лістапада 2019 г.

з 07.25 да 07.50


Ул. інф.

Фота Сяргея ЮРЭВІЧА.

Поделиться:

Статьи по теме:


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений