16.10.2019
15 кастрычніка вернікі каталіцкай парафіі Св. Яна-Паўла ІІ віталі цудадзейную фігуру Святога Міхала Арханёла.
Суправаджаў фігуру - настаяцель стаўбцоўскай парафіі Святога Казіміра - ксёндз Ігар Лашук. Урачыстай працэсіяй вернікі разам з пробашчам кс. Яўгенам Учкуронісам прайшліся вуліцамі горада. Пасля ў капліцы святары змясцілі цудадзейную фігуру каля алтара, дзе яна будзе знаходзіцца да 22 кастрычніка.
Нагадаем, у жніўні фігура наведвала парафію Св. Міхала Арханёла.
Сяргей ЮРЭВІЧ.
Фота і відэа аўтара.
Поделиться:
Статьи по теме:
Оставить комментарий
Войти через соцсети