У памяшканні службы занятасці прайшоў Кірмаш вакансій
15.10.2019
15 кастрычніка ў памяшканні раённай дзяржаўнай службы занятасці быў праведзены чарговы “Кірмаш вакансій”. Ён меў гандлёвую накіраванасць. На сустрэчу з навучэнцамі групы па прафесіі “прадавец” прыйшлі кіраўнікі і кадравыя работнікі гандлёвых прадпрыемстваў “Белляонгандаль”, “Танак”, “Санта”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Зоя Крачкоўская, начальнік службы занятасці Тамара Рамановіч, галоўны спецыяліст Галіна Бойка.

У навучэнцаў групы па прафесіі “прадавец” неўзабаве пачнецца выторчая практыка, а праз месяц яны закончаць курсы і атрымаюць адпаведныя пасведчанні дзяржаўнага ўзору. Далей – самастойная працоўная дзейнасць, але спачатку трэба знайсці працоўнае месца. У гэтым будучым прадаўцам вырашылі дапамагчы наймальнікі, назвалі вакансіі, запрасілі на работу.

IMG_7131.JPG

IMG_7147.JPG

IMG_7174.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

Поделиться:

Статьи по теме:


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений