20.02.2020
Паважаныя работнікі і ветэраны працы землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Сучаснае землеўпарадкаванне з'яўляецца дзейсным інструментам дзяржаўнага рэгулявання і кіравання ў галіне выкарыстання і аховы зямельных рэсурсаў - асноўнага нацыянальнага багацця нашай краіны.

Супрацоўнікі службы выконваюць самыя розныя задачы ў сферы ўдасканалення зямельных адносін, вырашэння пытанняў развіцця эканомікі, інвентарызацыі і ацэнкі нерухомасці. Менавіта адказнасць і вопыт, прафесіяналізм і любоў да роднай зямлі работнікаў землеўпарадкавальнай службы з'яўляюцца закладам захавання зямельных рэсурсаў нашай краіны для наступных пакаленняў.

У дзень прафесійнага свята жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту і новых працоўных здзяйсненняў.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений