Выбарчы ўчастак у Сіньках размешчаны ў Доме культуры. Як адзначыла старшыня выбарчай камісіі Святлана Бабенка, выбары праходзяць у нармальным рэжыме. Амаль трэцяя частка выбаршчыкаў – пажылыя людзі, таму члены выбарчай камісіі паехалі з урнамі для галасавання па вёсках.
Сёння ў Асінаўшчызне на 29 выбарчы участак, які знаходзіцца ў пачатковай школе-садзе, першыя выбаршчыкі прыйшлі ў 8 гадзін 3 хвіліны, атрымалі бюлітэні і прагаласавалі за кандыдатаў у дэпутаты. Пасля гэтага на выбарчым участку стала мнагалюдна: людзі пастаянна ішлі, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак.
«Профсоюзы принимают активное участие в выборах депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь, – сообщил председатель Сморгонского районного объединения профсоюзов Викентий Найдич. - В нашем районе на гродских и сельских избирательных участках в качестве наблюдателей зарегистрированы 59 профсоюзных активистов».
Выбарчы ўчастак №19 размешчаны ў будынку прадстаўніцтва Белдзяржстарху па Смаргонскім раёне. Ён з’явіўся нядаўна, пасля будаўніцтва за былым ваенным гарадком новага жылога мікрараёна.
Выбарчы ўчастак №16 знаходзіцца ў адміністрацыйным будынку “Смаргньаграсэрвісу”. І тут у нядзелю таксама хапала людзей, якія прыйшлі прагаласаваць за кандыдата ў дэпутаты, што ім больш падабаецца.
На избирательном участке №12, который расположен в СШ №1, в 16.00 было немноголюдно. Члены комиссии говорят, что в основном люди голосовали в первой половине дня.
У нядзелю на выбарчы ўчастак №15, які знаходзіцца ў будынку раённага Цэнтра культуры, людзі ішлі няспынна. Як адзначыла старшыня выбарчай камісіі Іна Савіцкая, некаторыя выбаршчыкі зацемна чакалі адкрыцця выбарчага ўчастка, каб прагаласаваць першымі.