29 чэрвеня – Дзень моладзі і студэнцтва


Все новости


29 чэрвеня – Дзень моладзі і студэнцтва

Маладосць – гэта выдатны перыяд у жыцці кожнага чалавека. Гэта рух і жаданне быць лепшым, творчасць, мэтанакіраванасць і смеласць, час пошукаў, адкрыццяў і рэалізацыі самых смелых надзей.

Менавіта вы – школьнікі, студэнты, працуючая моладзь – заўтра возьмеце адказнасць за развіццё раёна, рэспублікі і краіны, за далейшае развіццё дэмакратычнага грамадства. Упэўнены, што вы будзеце дастойна развіваць тое станоўчае, што створана старэйшымі пакаленнямі.

Сёння мы па праву ганарымся нашай таленавітай моладдзю, якая актыўна ўдзельнічае ў жыцці раёна, паказвае высокія вынікі ў вучобе, творчай дзейнасці, атрымлівае перамогі на самых прэстыжных спаборніцтвах, фестывалях і конкурсах. Не спыняйцеся на дасягнутым, заўсёды ідзіце наперад.

Жадаем вам хутчэйшага ўвасаблення ў жыццё самых адважных праектаў і планаў. Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, невычэрпнага аптымізму і ўдачы ва ўсіх добрых пачынаннях!

IMG_0012.JPG

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

29.06.2025

Возврат к списку