На пляцоўцы «Колазварот гісторыі» гаспадыня-абараначніца (навуковы супрацоўнік музея Вольга Самаркіна) пазнаёміць з сакрэтамі прыгатавання і выпечкі смачнага хлебабулачнага вырабу. У гэтым ёй дапамогуць супрацоўнікі школьных музеяў. Жадаючыя будуць ляпіць з гатовага цеста абаранкі рознага памеру.
Акрамя майстар-класу, гісторыка-краязнаўчы музей падрыхтаваў і іншыя забавы. Калі вы хочаце паспытаць свае здольнасці – прыміце ўдзел у гульні «Катанне абаранка». Жадаеце ўбачыць, як выглядаў кірмаш у далёкім мінулым і хто пацяшаў там гасцей? Складзіце пазлы «Святочны кірмаш».