«Хацелася стварыць нешта ўнікальнае, што можа расказаць пра наш край. Смаргонскія абаранкі – не проста ежа, гэта частка нашай культуры. А культура – гэта і рамяство, і памяць, і прыгажосць», – упэўнена Таццяна Мар’янаўна.
У стварэнні свайго знешняга вобразу наша суразмоўца таксама вырашыла выкарыстаць абаранкі. На галаве – капялюш, аздоблены печанымі абаранкамі малога памеру (на палец), а на шыі, на ільняной нітцы, – падвеска, зробленая з саломкі ў выглядзе вялікай абаранкі.У калекцыі майстрыхі – некалькі такіх падвесак-абаранкаў рознага памеру. Модніцам – на заметку!