Віншаванне Смаргонскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў са Святам працы


Все новости


Віншаванне Смаргонскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў са Святам працы

Першамай традыцыйна нясе з сабой па-сапраўднаму вясновы настрой. Гэтае яркае свята стала сімвалам абнаўлення, яднання людзей у стваральнай дзейнасці на карысць Радзімы. Увага да чалавека працы стала неад'емнай часткай жыцця.

На змену адным эпохам і пакаленням прыходзяць іншыя, але майскія святы застаюцца яркай і радаснай прыкметай доўгачаканай вясны.

Першамай – гэта яшчэ і магчымасць выказаць словы ўдзячнасці ветэранам, перадавікам вытворчасці, усім, хто ўласнымі рукамі і розумам ствараў і стварае будучыню краіны. Шчыра жадаем, каб работа прыносіла задавальненне і карысць. Няхай цёплае вясенняе сонца стане пачаткам новых працоўных дасягненняў, падорыць вам бадзёры настрой, а вашы дамы будуць напоўнены радасцю і святлом. Моцнага вам здароўя, шчасця і дабрабыту!

e18a941b81f8fbf59ca0609b8447008a.jpg

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

01.05.2024

Возврат к списку