Чарнобыль – наша боль і памяць


Все новости


Чарнобыль – наша боль і памяць

У Асінаўшчызненскай пачатковай школе сярод навучэнцаў прайшлі інфармацыйныя гадзіны на тэму Чарнобыльскай аварыі.

Пасля прагляду відэароліка дзеці даведаліся пра разбурэнне рэактара чацвёртага энергаблока Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, размешчанай каля горада Прыпяць. Пасля пазнаёміліся з пажарнымі, якія ўступілі ў няроўны бой са стыхіяй. Цаной свайго жыцця яны прадухілілі радыяцыйную катастрофу планетарнага маштабу. Дзеці былі вельмі ўражаны сілай, мужнасцю і адвагай ліквідатараў катастрофы. Чыталі вершы, прысвечаныя дадзенай трагедыі. Падзяліліся сваімі эмоцыямі і пачуццямі, якія ў іх узніклі пры слове Чарнобыль. У канцы хвілінай маўчання ўшанавалі памяць герояў.

У нашай памяці назаўжды застанецца Чарнобыльская катастрофа, як папярэджанне чалавецтву. Чарнобыль – мы абавязаны ведаць і помніць…

У памяць аб выратавальніках.jpg

У час мерапрыемства.jpg 

Аксана Страх,

настаўнік пачатковых класаў Асінаўшчызненскай пачатковай школы

27.04.2024

Возврат к списку