Галоўны рухавік, а дакладней,стваральнік і нязменны кіраўнік лялечнага тэатра – Іна Яновіч. Чалавек творчы, няўрымслівы, улюбёны ў прафесію і дзяцей.
З нагоды юбілею ў РЦТДМ адбылася ўрачыстая імпрэза, гасцямі якой сталі цяперашнія ібылыя ўдзельнікі тэатра, іх бацькі і іншыя ганаровыя госці.
Імяніннікаў павіншавалі намеснік дырэктара РЦТДМ Таццяна Яроўская, а таксама ўзорная вакальная група “Радасць”, танцавальны калектыў “Карамелькі”, гітарысты і іх кіраўнік Людміла Смагіна. Ад імя акцёраў народнага тэатра лялек “Батлейка” з Залескага Дома культуры вітала кіраўнік Таццяна Нясцюрына.
Юбіляры не спачывалі на лаўрах. Напрыканцы імпрэзы яны прадставілі спектакль “Разумная ўнучка”.
Усе ўдзельнікі "Смаргонскай батлейкі" атрымалі граматы, якія ўручыла Іна Яновіч. Завяршылася імпрэза вясёлай полькай і салодкім сталом.