Што хвалюе жыхароў вёскі Рыбакі?


Все новости


Што хвалюе жыхароў вёскі Рыбакі?

Падчас размовы з вяскоўцамі высветлілася, што іх найбольш хвалююць два пытанні. Адно – тычыцца асвятлення вуліцы, другое – стан брукаванай дарогі, якая ідзе праз вёску, жыхары Рыбакоў вельмі хочуць, каб брук замянілі на асфальтаванае пакрыццё.

“Наконт дарогі пытанне застаецца адкрытым, яго будуць вывучаць на раённым узроўні, а вось тры новыя ліхтары ў вёсцы абавязкова з’явяцца ўжо сёлета”, - паабяцалі дэпутат Павел Твёрды і  старшыня Каранёўскага сельвыканкама Святлана Гаспадарова.

Рыбаки.jpg

Галіна АНТОНАВА

Фота прадстаўлена Святланай Гаспадаровай

28.04.2024

Возврат к списку