Бібліятэка прымае віншаванні


Все новости


Бібліятэка прымае віншаванні

У філіяле “Гарадская бібліятэка №2” прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй “Бібліятэка прымае віншаванні”, прысвечаны 35-годдзю ўстановы. У бібліятэцы на працягу дня дзейнічалі яскравая святочная фотазона і выстава “У цэнтры сюжэту бібліятэка і кніга”.

Вядучыя пазнаёмілі гасцей з гісторыяй бібліятэкі, падзякавалі ўсім сваім чытачам за іх актыўны ўдзел у бібліятэчным жыцці, за творчасць, сяброўства з кнігай.

Добрыя словы гасцей, калег і чытачоў, сказаныя ў адрас работнікаў, сталі галоўнай ўзнагародай за працу бібліятэкара і надалі святочны настрой. Урачыстае мерапрыемства прайшло з віншаваннямі, гульнямі і салодкімі сюрпрызамі.

Дзень адчыненых дзвярэй “Бібліятэка прымае віншаванні”.jpg

Калектыў Гарадской бібліятэкі №2 прымае віншаванні з юбілеем.jpg

Святочныя віншаванні з юбілеем у Гарадской бібліятэцы №2.jpg

Станевіч Алена - загадчыца Гарадской бібліятэкі №2.jpg

Юлія Жук, загадчык аддзела маркетынгу і

сацыякультурнай дзейнасці

Смаргонскай раённай бібліятэкі 

19.04.2024

Возврат к списку