Яшчэ раз пра генацыд


Все новости


Яшчэ раз пра генацыд

У канферэнц-зале ЖКГ бібліятэкары разгарнулі экспазіцыю, якая раскрывае сутнасць і змест розных форм генацыду, што прымяняліся фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Беларусі. Гэта нацысцкія лагеры, спаленыя вёскі, халакост, карныя аперацыі акупантаў, выкарыстанне прымусовай працы (беларускія “остарбайтэры”). Сярод асаблівых экспанатаў – выданні з серыі “Беларусь. Трагедыя і праўда памяці», якія нагадваюць пра трагічныя месцы на карце Беларусі – Азарычы, Дальву, Трасцянец, Хатынь, Урочышча Пяскі, Чырвоны Бераг і іншыя.

З сакавіка па кастрычнік 2023 года філіял “Гарадская бібліятэка №3” рэалізаваў патрыятычны праект “Інтэрактыўна-інфармацыйная карта “Без тэрміну даўнасці. Смаргоншчына”. Бібліятэкар Ірына Краўчанка расказала прысутным аб інтэрактыўна-інфармацыйнай карце і падрабязна паказала, як карыстацца рэсурсам на сайце Смаргонскай раённай бібліятэкі. Адметнасць інфармацыйнага рэсурса – гэта тэма карты: генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Смаргоні і Смаргонскага раёна. “Гэта вельмі карысны інфармацыйны рэсурс, каб ведаць, памятаць, задумвацца, што жыццё чалавека – самая галоўная каштоўнасць у свеце”, - адзначыла Вольга Шульжыцкая, намеснік дырэктара РУП ЖКГ.

Яшчэ адной мэтай мерапрыемства было знаёмства з накірункамі работы бібліятэк раёна. Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Смаргонскай раённай бібліятэкі Зоя Дурэйка расказала аб гісторыі стварэння бібліятэк у Смаргонскім раёне, бясплатных і платных бібліятэчных паслугах, публічных цэнтрах прававой інфармацыі, бібліобусе, масавай рабоце, а таксама прадставіла навінкі літаратуры.

LStxR8_9w7s.jpg

жкх 5.jpg

жкх 1.jpg

жкх 2.jpg


Святлана АФАНАСЬЕВА,

дырэктар Смаргонскай раённай бібліятэкі.

Похожие новости

Духовный щит женщин-воинов

Общее наследие славы отцов

Сожгли деревни, но не память



Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях


 

 

14.11.2023

Возврат к списку