Удзельнікі сустрэчы “Крыніца вечнай дабрыні” у гарадской бібліятэцы №1
“Я музу параўнаў бы з роднай маці”, – так высока ацаніў сваю матулю Аркадзь Куляшоў. Вядучыя Зоя Дурэйка і Жана Карасевіч на працягу свята звярталіся да вобраза маці ў беларускай літаратуры.
Сваімі талентамі і здольнасцямі з гасцямі мерапрыемства падзялілася шматдзетная сям’я Ломаць, якія здымаюць вясёлыя відэаролікі на сямейным YouTube-канале “Три ломтика”. Дачка Мар’яна падарыла прыгожую песню аб маці.
Асобнай ноткай у творах беларускіх паэтаў гучыць тэма адносін дзяцей да сваіх дарагіх матуль.Выкананне дуэта сям’і Зяленя (дачка з маці) расчуліла прысутных сваімі спевамі.
Мама, маці, матуля! Словы гэтыя гучаць музыкай жыцця, мілагучнымі песнямі. Менавіта ёй прысвяціў свой верш і песню актыўны чытач Смаргонскай раённай бібліятэкі МікалайЦітавец.