Супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №3” распрацавалі інтэрактыўна-інфармацыйную карту “Без тэрміну даўнасці. Смаргоншчына”


Все новости


Супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №3” распрацавалі інтэрактыўна-інфармацыйную карту “Без тэрміну даўнасці. Смаргоншчына”

Трагедыя закранула і вёскі Смаргонскага раёна. Лёс кожнай з іх складваўся па-свойму, але засталася агульная незагойная рана памяці ў сэрцах тых, хто перажыў гэты жах. Паводле абноўленых звестак, у гады акупацыі ў нашым раёне было спалена 17 вёсак.

Супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №3” распрацавалі інтэрактыўна-інфармацыйную карту “Без тэрміну даўнасці. Смаргоншчына”, тэма якой  «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Смаргоні і Смаргонскага раёна». Бібліятэкары збіралі інфармацыю з розных крыніц, рэдагавалі яе, удакладнялі, сканавалі. Далей была створана карта Смаргонскага раёна, з нанясеннем населеных пунктаў, якія пацярпелі ад генацыду, і размешчана на сайце Смаргонскай раённай бібліятэкі ў раздзеле інфармацыйныя рэсурсы “Без тэрміну даўнасці. Смаргоншчына”. На карце мы бачым умоўныя абазначэнні, сэнс якіх раскрываецца ў правым ніжнім куце: спаленыя вёскі, гета, віктарына (9 пытанняў з варыянтамі адказаў), крыжаванка (3), яўрэі, генацыд (даведка). Выбіраючы ўмоўны знак, мы можам прачытаць інфармацыю пра вёску, успаміны жыхароў гэтага месца, убачыць фотаздымкі, размешчаны відэазапіс (вёска Ардзяя) і бібліяграфічная інфармацыя.

Бібліятэкары наведалі УА “Смаргонскі дзяржаўны каледж” і ДУА “Гімазія г. Смаргоні”, пазнаёмілі прысутных з распрацаванай інтэрактыўна-інфармацыйнай картай. Разгадалі крыжаванкі, адказалі на пытанні віктарыны, прагледзілі відэаролік.

Таксама філіял “Гарадская бібліятэка №3” запрасіў на краязнаўчую гадзіну “Гістарычнымі сцежкамі Смаргоншчыны” вучняў 6-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №3”. Бібліятэкары правялі з вучнямі квэст “Памятнікі Смаргоншчыны: гісторыя і культура”, прысвечаны 520-годдзю Смаргоні, каб здзейсніць завочнае падарожжа па помніках і гістарычных мясцінах. Удзельнікі падзяліліся на тры каманды і атрымалі маршрутныя лісты з паслядоўнасцю праходжання пяці этапаў. Яны разгадалі рэбусы, анлайн-крыжаванкі з інтэрактыўна-інфармацыйнай карты “Без тэрміну даўнасці. Смаргоншчына”, склалі пазлы з выявай памятных мясцін Смаргоні.

Па выніках квэсту былі вызначаны пераможцы, уручаны дыпломы.

Генацыд не мае тэрміну даўнасці, а праца, якая праводзіцца ў бібліятэках па гістарычнай спадчыне, – гэта жывая памяць для падрастаючага пакалення.

20230926_150503.jpg

IMG-bd0d78661d1853aa438ae6e8e3a9f174-V.jpg

20230927_133350.jpg

Ірына ВІСЦЯЖ,

загадчык філіяла “Гарадская бібліятэка №3”.







 

04.10.2023

Возврат к списку