Падарожжа па родным краі на бібліятаксі


Все новости


Падарожжа па родным краі на бібліятаксі

“Гэта цудоўны вынік работы бібліятэкара Кацярыны Варанішчы і супрацоўнікаў раённай бібліятэкі, якія дапамагалі Кацярыне Васільеўне аформіць конкурсную работу, - зазначыла дырэктар Смаргонскай раённай бібліятэкі Святлана Афанасьева. -  На працягу 2020 – 2022 гадоў бібліятэка-клуб у Сасноўцы працавала ў межах  краязнаўчага бібліягіда “Кола гісторыі, ці вандроўкі па родным краі”. Тут быў створаны фальклорна-этнаграфічны пакой “Бабулін кут” – экспанаты перадалі сюды мясцовыя жыхары. Спачатку гэта быў невялікі краязнаўчы куток, у якім размясціліся таксама матэрыялы па гісторыі мясцовых калгасаў “Сцяг Перамогі” і “Светлы шлях”, старыя фотаздымкі і артыкулы з газет, інфармацыя пра мясцовыя народныя традыцыі, песенны фальклор і абрады. Рарытэтным экзэмплярам стала кінастужка пра калгас “Сцяг Перамогі”, створаная ў 70-я гады мінулага стагоддзя. Яе захаваў і перадаў для карыстання мясцовы жыхар, былы работнік калгаса Валерый Рай.

Сёння фальклорна-этнаграфічны пакой “Бабулін кут” – утульная беларуская сялянская хата з мэбляй і гаспадарчымі прадметамі, якімі некалі карысталіся вяскоўцы ў сваім штодз­ённым жыцці. Для папулярызацыі пакою была распрацавана і прадстаўлена ў віртуальнай прасторы анлайн-віктарына “Скарбы бабулінага куфра”.

Пра будаўніцтва і развіццё вёскі Сасноўкі Кацярына Варанішча правяла цэлае даследаванне: вывучыла кніжныя крыніцы, перыядычныя выданні, афіцыйныя дакументы з раённых архіваў і музеяў, правяла апытанне старажылаў і абагульненне сямейных архіваў аднавяскоўцаў. У выніку – сабраны матэрыял і экспанаты сталі асновай для распрацоўкі краязнаўчага электроннага даведніка “Вытокі свае вывучаем”.

З мэтай папулярызацыі і далучэння да гістарычнага патэнцыялу мясцовага рэгіёна ў 2021 годзе
пачало працаваць бібліятаксі “Сасноўка.by”. Жадаючым прапануецца прайсці пешшу, праехаць на аўтамабілі ці веласіпедзе (зімой – на лыжах) па ваколіцах суседніх вёсак, якія маюць свае адметнасці. Пачынаюцца вандроўкі ад прыпынку “Бібліятэка”. На кожным наступным – пасажыры знаёмяцца з гістарычнымі і культурнымі адметнасцямі наваколля. У якасці гідаў выступаюць пастаянныя чытачы – карэнныя жыхары. У 2022 годзе бібліятаксі дапоўнілася краязнаўчым мабілографам “Таямніцы навакольных вёсак”. Галоўная ўмова – зрабіць фотаздымкі мясцін, якія найбольш уразілі. Бібліятаксі і мабілограф унеслі фарбаў ў жыццё жыхароў населеных пунктаў і абудзілі да далейшага вывучэння гісторыі родных мясцін. За два гады здзейснены 25 вандровак, удзел у якіх прынялі 625 чалавек. 

На падставе сабраных матэрыялаў падчас правядзення мабілографа “Таямніцы навакольных вёсак” створаны віртуальны паскрыптум-дайджэст “Дзённік Сасноўскага падарожніка”.

"Пастаянная і сістэмная работа над арганізацыяй шматаспектнага доступу да краязнаўчай інфармацыі паспрыяла далейшаму развіццю работы бібліятэкі-клуба, - удакладніла Святлана Афанасьева. - Распрацавана квэст-экскурсія “Аднойчы ў Сасноўцы…” і QR-гульня “Прагулкі з бабулінай шкатулкі”. Стварэнне мабільных рэсурсаў: анлайн-віктарын, квэстаў, дайджэ­стаў прыцягвае людзей рознага ўзросту і садзейнічае павышэнню прэстыжу ўстановы, як цэнтра грамадскага жыцця мясцовай супольнасці”.

1.jpg

9.jpg

7.jpg

IMG_2511.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота Антона ВАРАНІШЧЫ.



Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях  #вы_спрашивали-мы_отвечаем

15.09.2023

Возврат к списку