У сям’і, як у сонца, шмат праменьчыкаў цяпла


Все новости


У сям’і, як у сонца, шмат праменьчыкаў цяпла

Святкаванне Міжнароднага дня сям'і стала традыцыйным у рабоце бібліятэк. У гэты дзень дарослыя бавяць час са сваімі дзецьмі, удзельнічаюць ў мерапрыемствах, гульнях і спартыўных спаборніцтвах. Свята дазваляе яшчэ раз задумацца аб важнасці сям'і ў нашым жыцці і праявіць увагу да блізкіх людзей.

Гульнявы калейдаскоп “У сям’і, як у сонца, шмат праменьчыкаў цяпла” сабраў дружныя сем’і ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1”.  Вядучыя расказалі пра галоўную каштоўнасць кожнага чалавека – сям'ю, пазнаёмілі прысутных з гісторыяй узнікнення свята. Рабяты ўдзельнічалі ў конкурсе загадак, гулялі і адказвалі на “хітрыя” пытанні аб каштоўнасцях сям'і, сяброўстве і ўзаемавыручцы, спявалі ў музычным конкурсе “Любімыя сямейныя песні”.

У філіяле “Гарадская бібліятэка №2” прайшоў інфармацыйны кірмаш “Бібліятэка для сям’і”, падчас якога ўдзельнікі даведаліся пра сямейныя традыцыі розных народаў свету, расказалі пра свае сямейныя правілы, якія дапамагаюць сяброўству і згуртаванасці ў іх сем'ях. Бібліятэкары падрыхтавалі інтэлектуальную гульню “Што такое сям'я?”, у выніку якой дзеці склалі цэлую кветку рамонка, на пялёстках якой было напісана самае важнае слова ў жыцці ў кожнага  – “СЯМ'Я”.

У філіяле “Гарадская бібіліяэтка №3” адбыўся вечар адпачынку “Давай пісаць пра нас раман даўжынёю ў жыццё, на чыставік...”.  Прысутныя слухалі  душэўныя вершы пра сям’ю, абмяркоўвалі 10 запаведзяў сямейнага жыцця, любаваліся танцамі ў выкананні маленькіх чытачоў, спявалі песні пра сям’ю.

Гадзіна-успамін “Зазірнём у сямейны альбом” з удзелам сем’яў з аг. Вішнева адбылася ў філіяле “Вішнеўская сельская бібліятэка”. Госці мерапрыемства прынеслі сямейныя альбомы і з задавальненнем падзяліліся цікавымі гісторыямі, расказалі пра свае карані, узгадалі шчаслівыя і радасныя падзеі свайго жыцця.

Сям'я, як асноўны элемент грамадства, была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцей, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця.

Вечар адпачынку  ў гарадской бібліятэцы №3.jpg

Вечар адпачынку ў гарадской бібліятэцы №3

Гульнявы калейдаскоп у гарадской бібліятэцы №1.jpg

Гульнявы калейдаскоп у гарадской бібліятэцы №1

Зазірнём у сямейны альбом - гадзіна-успамін у Вішнеўскай сельскай бібліятэцы.jpg

Зазірнём у сямейны альбом - гадзіна-успамін у Вішнеўскай сельскай бібліятэцы

Инфармацыйны кірмаш Бібліятэка для сям’і ў гарадской бібліятэцы №2.jpeg

Инфармацыйны кірмаш Бібліятэка для сям’і ў гарадской бібліятэцы №2

Танцы ў выкананні маленькіх чытачоў у гарадской бібліятэцы №3.jpg

Танцы ў выкананні маленькіх чытачоў у гарадской бібліятэцы №3

Юлія ЖУК,

загадчыца аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці раённай бібліятэкі.

                               
22.05.2023

Возврат к списку