На Смаргоншчыне вызначылі лепшых бібліятэкараў раёна
Бібліятэкары чыталі вершы, выконвалі прыпеўкі пра наш край, дэманстравалі на экране свае даследаванні родных мясцін.
Кампетэнтнае журы ацаніла творчыя работы і падвяло вынікі конкурсу. Першае месца заняла Лешчаняцкая сельская бібліятэка, другое – аддзел абслугоўвання і інфармацыі Смаргонскай раённай бібліятэкі, на трэцім месцы апынулася сельская бібліятэка з Вішнева.