Увазе гледачоў на выстаўцы прадстаўлены матэрыялы, якія рэпрэзентуюць гісторыю музея Якуба Коласа, цікавыя факты, дзейнасць музея і яго філіялаў у розныя гады, прыгожыя, яркія фотаздымкі. Акрамя гэтага, экспазіцыю дапаўняюць вядомыя цытаты песняра, змешчаныя на яркіх ралапах.
Таксама на выставе можна пабачыць зборнікі матэрыялаў з навуковых канферэнцый “Каласавіны” розных гадоў, у якіх сабраны цікавыя матэырялы.
Варта адзначыць, што выстава сапраўды ўдалася, аб чым сведчаць, у першую чаргу, зацікаўленыя твары людзей, прысутных на экспазіцыі, якая, дарэчы, будзе дзейнічаць і 1 верасня.