Працоўны калектыў “Смаргоньгазу” сустракае Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці з добрым настроем. Як адзначыў дырэктар Валянцін Мядзвецкі, сёлетні год складваецца нядрэнна, хаця больш напружаны, чым звычайна, паколькі акрамя выканання звыклых штодзённых абавязкаў па абслугоўванні і рамонце газавага абсталявання неабходна было выканаць работы, звязаныя з падрыхтоўкай нашага горада да правядзення абласных “Дажынак”. Каля адміністрацыйнага будынка мясцовай газавай службы з’явілася нават новая аўтамабільная стаянка, паколькі ранейшая невялікая і не змяшчае ўсе транспартныя сродкі.
Дырэктар вытворчага ўпраўлення “Смаргоньгаз”Валянцін МЯДЗВЕЦКІ абмяркоўвае рабочыя пытанні з галоўным інжынерам Аляксандрам ШАРАБАЙКАМ
Добра наладжана ў “Смаргоньгазе” работа па павышэнніпрафесіяналізму спецыялістаў газавай службы. Сведчаннем гэтаму - добрыя выступленні камандаў розных падраздзяленняў уабласных аглядах-конкурсах прафесійнага майстэрства. Сёлетаяны прывезлі некалькі дыпломаў за 1 месца. Прадстаўнікі“Смаргоньгазу” выступалі і ўрэспубліканскім конкурсе, дзесталі трэцімі.
Адным з самых адказных падраздзяленняў “Смаргоньгазу”з’яўляецца аператыўна-дыспетчарская служба. З самага ранкупрыёмшчык заказаў Вольга Космач адказвала на тэлефанаванніжыхароў горада і сельскай мясцовасці. Звароты тычыліся дастаўкігазавых балонаў, замены пліты,рамонту газавага абсталявання.Не абыходзіцца і без так званых аварыйных заявак.
Разам працуюць начальнік аварыйна-дыспетчарскай службы Ігар АЛЬХІМОВІЧ і прыёмшчык заказаў Вольга КОСМАЧ
У штаце аварыйна-дыспетчарскай службы 5 прыёмшчыкаў заказаў, столькі ж вадзіцеляў, слесараў, майстар і начальнік гэтага падраздзялення. У газавых гаспадарках Іўеўскага, Ашмянскага і Астравецкага раёнаў, якія ўваходзяць у структуру вытворчага ўпраўлення “Смаргоньгаз”, таксама ёсць аварыйна-дыспетчарскія службы. Усяго па ўпраўленні 65 “аварыйшчыкаў”.
Начальнік аварыйна-дыспетчарскай службы Ігар Альхімовіч працуе ўвесь час у гэтым падраздзяленні. Спачатку быў майстрам, а з 2011 года ўзначальвае калектыў.
“Прычыны выезду “аварыйкі” розныя, - кажа Ігар Анатольевіч. - Уцечка газу, некарэктная работа газавага абсталявання. На выезд з базы даецца 5 мінут. За гэты час трэба сабрацца,узяць усё неабходнае. Хаця аўтамабіль загадзя ўкамплектаваныпатрэбнымі інструментамі. І нетолькі імі. У салоне ўстаноўленыкамп’ютар, прынтар, ёсць бесправодны інтэрнэт з GPS-сувяззю.У аўтамабілі ўстаноўлены відэакамеры. Гэты транспартны сродак можна назваць аўтаматызаваным цэнтрам, абсталяваным усім неабходным для лакалізацыі аварыйных сітуацый”.
Аварыйная служба працуе і днём, і ноччу
Для аварыйнай газавайслужбы больш работы ў горадзе.З сельскай мясцовасці людзітэлефануюць не так часта, асабліва пасля таго, як там была праведзена работа па замене старыхгазавых плітаў на новыя.Тэхнічныя няспраўнасці газавага абсталявання ўхіляюцца хутка. Калі ж адчуваецца пах газу, то прыходзіцца правяраць яго канцэнтрацыю, шукаць месца ўцечкі, абследаваць сумежныя памяшканні. На дварэ вызначаецца 50-метровая зона, пад праверку трапляюць пад’езды, падвалы, калодзежы, грамадскія і адміністрацыйныя будынкі.
“Аварыйку” выклікаюць не толькі днём, але і ноччу. Гэтаслужба працуе кругласутачна,без выхадных. Хаця выездаў многа, але работнікі падраздзялення спраўляюцца са сваёй задачай. Ім нават прыходзіцца праводзіць прафілактычную работу сярод жыльцоў дамоў. “І гэтасамае складанае, - адзначае начальнік аварыйна-дыспетчарскай службы Ігар Альхімовіч, бонекаторыя людзі не хочуць разумець, што мы ад іх патрабуем.А патрабаванні простыя: нельга самім мяняць газавае абсталяванне, неабходна штогод правяраць вентыляцыйныя каналы.Гэта бяспека. І парою не аднагочалавека”.