Да Дня беларускага пісьменства: Успаміны Змітрака Марозава
Сёлета Дзень беларускага пісьменства Беларусь будзе адзначаць у 26 раз. У аснову ўрачыстасці пакладзена ідэя прапаганды здабыткаў айчыннай пісьмовай культуры, пераемнасці духоўных традыцый.
Свята дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, удзельнікамі працэсу напісання кніг, выдання газет і часопісаў.
Традыцыйна падчас гэтагасвята лепшыя творцы атрымаюцьНацыянальную літаратурнуюпрэмію. У 2006 годзе была заснавана літаратурная прэмія “ЗалатыКупідон”. Прозвішчы пераможцаўстанавіліся вядомымі на Свяцебеларускага пісьменства.
У 2015годзе было вырашана ўмацавацьяе статус. Пераемнікам «Залатога Купідона» лічыцца Нацыянальная літаратурная прэмія.
Змітрок Марозаў, які жыве ў Мінску, шмат разоў удзельнічаў у свяце беларускага пісьменства. Выдатны беларускі паэт, празаік, публіцыст, аўтар амаль 30 кніг прозы і паэзіі. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, двойчы быў прызёрам рэспубліканскага конкурсу “Залаты Купідон”. Адметны сярод беларускіх творцаў яшчэ тым, што першы ў славянскім свеце стварыў вянок вянкоў санетаў.
"Свята беларускага пісьменства выклікае прыемныя ўспаміны ад цікавых сустрэч з калегамі і чытачамі", - удакладніў Змітрок Марозаў. - Я не толькі сам быў у ліку прызёраў “Залатога Купідона” за свае кнігі. У 2013 годзе Андрэй Цяўлоўскі за пераклады на рускую мову майго зборніка “Малітоўнаю матчынай мовай” быў адзначаны “Залатым Купідонам” (1 месца ў намінацыі “Пераклад”).
Літаральна тры гады тамумы з вашым земляком Мар’янам Дуксам былі намінантаміна Нацыянальную літаратурную прэмію. Мар’ян Мікалевічатрымаў прэмію за зборнік паэзіі «Птушка вечнасці — душа».І гэта была заслужаная ўзнагарода, бо ён стварыў кнігу сапраўды высокамастацкіх твораў. Цяпер, калі Мар’ян Дуксапайшоў у іншы свет, разумеешяшчэ большую каштоўнасцьгэтай прэміі, бо паэт паспеў яеатрымаць пры жыцці".