“Ордэн” ад Уладзіміра Ягоўдзіка


Все новости


“Ордэн” ад Уладзіміра Ягоўдзіка

Выступленне пісьменніка ладзіла раённая дзіцячая бібліятэка ў сакавіку 2017 года – у межах тыдня дзіцячай кнігі. Мая Ксюша хадзіла тады ў першы клас, а ў зале былі, у асноўным, чацвёртакласнікі. Размова з пісьменнікам аказалася надзвычай лёгкай, нязмушанай і адначасова выхаваўчай: Уладзімір Іванавіч расказваў, як важна ведаць родную мову, а пасля прапанаваў, каб хтосьці з дзяцей прачытаў верш па-беларуску.

І тут Ксюша не вытрымала, выйшла на сцэну і прапанавала не верш, а песню “Ой, жа госці, госці, вы жаданыя…” Малая год займалася ў фальклорным гуртку “Жалейка” ў цэнтры творчасці, таму песню выканала эмацыянальна, з рухамі. Пасля чаго чацвёртакласнікі сталі шаптацца: “Падстаўная” (а гэта было не так).

Уладзімір Ягоўдзік ёй падарыў “ордэн” (пісьменнік сам так яго назваў) – вялікі значок з надпісам “Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання”, які дзяўчынка захоўвае і цяпер як адну з самых дарагіх рэчаў.

IMG_7977.JPG

Галіна АНТОНАВА.

17.08.2019

Возврат к списку