Поиск
 
Найдено: 20
Область поиска: теги — католики [x], раздел — везде

Католікі Смаргоншчыны святкуюць Вербную Нядзелю

Нягледзячы на няпросты час, тысячы людзей у гэты дзень прыйшлі ў касцёл, каб урачыста павітаць Збаўцу, як нашыя продкі тысячы год таму ў Іерусаліме. Віялета ВОЙТКА. Фота аўтара.
католики
05.04.2020

Католікі распачынаюць Вялікі пост

“Навяртайцеся і верце ў Евангелле”, - такімі словамі суправаджаецца традыцыйны літургічны абрад пасыпання галоў вернікаў попелам. Наперадзе – час пакаяння і пераасмыслення жыцця. Камусьці дастаткова будзе сарака дзён, каб падрыхтаваць сваё сэрца да Вялікадня, хтосьці нават не паспрабуе пазбавіцца ад граху, а ў іншага чалавека не будзе нават гэтых сарака дзён. Не ведаем, калі скончыцца наш зямны шлях, таму зноў і зноў схіляем галовы на пасыпанне попелам і ўспамінаем мудрыя словы з Бібліі: “Ты прах...
католики
26.02.2020

Божы знак надзеі з-пад Вішнева: Крыж знайшлі, засталося аднавіць капліцу

Напрыканцы 2019 года каля напаўразбуранай прыдарожнай капліцы святога Яна непадалёк ад Вішнева, што на Смаргоншчыне, быў знойдзены старадаўні каваны крыж, які праляжаў у зямлі не адно дзесяцігоддзе. Аб гэтым паведамляе партал Сatholic.by . Ва ўрачыстасць Нараджэння святога Яна Хрысціцеля партал  Catholic.by  здзейсніў віртуальную пілігрымку да традыцыйнага месца культу і ўшанавання Хрыстова Папярэдніка. Прыдарожную капліцу ў яго гонар узвялі калісьці пабожныя тутэйшыя жыхары паміж мястэчкам Вішневам...
15.01.2020

Жанчыны са Смаргоні расказалі, як святкавалі Божае Нараджэнне 40 год таму назад

Самыя цёплыя, самыя памятныя традыцыі ў сям’і захоўваюць менавіта жанчыны. Больш прагматычныя мужчыны не надаюць такой увагі знешнім атрыбутам святкавання. А жанчына з маленства ўпітвае ад бацькоў тое, што робіць членаў сям’і больш згуртаванымі, што настройвае на святочны лад нават у самыя цяжкія часы. Пасля яна выходзіць замуж, пераймае некаторыя абрады мужавай сям’і, мякка прыўносіць свае – і атрымліваецца нешта адметнае, прыгожае, тое, што дае адчуванне дома. Мы прапанавалі жанчынам сталага...
католики
24.12.2019

Ксёндз Здзіслаў Вэдэр павіншаваў смаргонцаў з надыходзячым святам Божага Нараджэння

Дарагія браты і сёстры! Мы знаходзімся ў радасным чаканні ўрачыстасці Божага Нараджэння. Гэтая радасць умацоўваецца з кожным днём не толькі ў нас саміх. Мы бачым, як увесь горад рыхтуецца да свята: упрыгожваюцца вуліцы, дамы, школы, магазіны. Мы ўсе чакаем свята, як і нашыя продкі на працягу больш двух тысяч гадоў. Традыцыйна мы пачынаем свята за сталом, дзе збіраецца сям’я, далучаюцца сябры і родныя. Гэта добрая магчымасць выказаць адзін аднаму сваю любоў, папрасіць прабачэння, пажадаць усяго...
католики
24.12.2019

Расклад Святых Імшаў на Божае Нараджэнне ў парафіях Смаргоні

Прапануем вашай увазе расклад Святых Імшаў у парафіях Смаргоні на Божае Нараджэнне. Парафія Св. Міхала Арханёла: 24 снежня – 6.45, 9.00, 20.00, 22.00 – благаслаўленне фігуркі Дзіцяці Езуса ў яслях, 00.00 – Пастэрка. 25 снежня – 10.00, 13.00, 18.00. 26 снежня – 8.00, 10.00, 13.00, 18.00. Парафія Св. Яна-Паўла ІІ: 24 снежня – 8.00, 17.00 (в. Аславяняты), 19.00, 21.00, 00.00. 25 снежня – 10.30, 12.00, 14.00, 16.00 (в. Аславяняты), 18.00. 26 снежня – 8.00, 12.00, 16.00 (в. Аславяняты), 18.00.
католики
21.12.2019

Рыхтуйце сцежкі Хрысту. Каталіцкія вернікі распачалі Адвэнт

Каталіцкія вернікі распачалі Адвэнт – час радаснага чакання Нараджэння Хрыстова. Прыгожая традыцыя Адвэнту – прыходзіць у касцёл зранку, калі яшчэ цёмна, з ліхтарыкамі і свечкамі. Агонь асвятляе начны змрок і нагадвае аб тым, што мы павінны кожны дзень быць гатовымі да сустрэчы з Хрыстом. В іялета ВОЙТКА. Фота аўтара.
католики
05.12.2019

У Смаргоні адзначылі парафіяльнае свята Св. Яна-Паўла ІІ

20 кастрычніка вернікі парафіі Святога Яна-Паўла ІІ адзначылі парафіяльнае свята свайго нябеснага заступніка. Сяргей ЮРЭВІЧ. Фота аўтара.
20.10.2019

4 жніўня ў Данюшаве адбылася ўрачыстасць з нагоды 210-годдзя асвячэння касцёла і 30-годдзя вяртання святыні вернікам

Даўно такой колькасці святароў і вернікаў не бачыў касцёл Найсвяцейшай Троіцы ў Данюшаве. У мінулую нядзелю, 4 жніўня, адбылася ўрачыстасць з нагоды 210-годдзя асвячэння касцёла і 30-годдзя вяртання святыні вернікам. Удзел у ім прыняў біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч. Данюшаўская святыня была заснавана ў 1483 годзе ўладальнікамі маёнтка Саковічамі. Старажытны касцёл не захаваўся. У 1809 годзе на ранейшым месцы пабудавалі новы драўляны касцёл з рысамі барока і класіцызму. Асвяціў яго...
06.08.2019
  по релевантности по дате