Граматы, нагрудныя знакі, прэміі. З нагоды прафесійнага міліцэйскага свята і 75-годдзя з дня ўтварэння райаддзела міліцыі

Юрий Янушкевич
13.03.2015
2144
Напрыканцы мінулага тыдня ў раённым Доме культуры адбылася ўрачыстасць з нагоды прафесійнага міліцэйскага свята і 75-годдзя з дня ўтварэння райаддзела міліцыі. З дакладам выступіў начальнік РАУС Вячаслаў Страчынскі, расказаў аб мінулым і сучасным праваахоўных органаў.

Уладзімір НАЙДЗІЧ, Аляксандр МАРУКЕВІЧ, Андрэй РЭЗІН, Тадэвуш МАЦУТКЕВІЧ – ветэраны міліцыі.

Уладзімір НАЙДЗІЧ, Аляксандр МАРУКЕВІЧ, Андрэй РЭЗІН, Тадэвуш МАЦУТКЕВІЧ – ветэраны міліцыі.




Вартавых правапарадку павіншаваў са святам старшыня райвыканкама Генадзь Харужык. Дзякуючы рабоце супрацоўнікаў смаргонскай міліцыі, адзначыў ён, сёння на вуліцах горада і ў сельскіх населеных пунктах спакойна, эфектыўна забяспечваюцца правапарадак і грамадская бяспека, абараняюцца сацыяльныя і маёмасныя правы грамадзян. Асаблівую ўдзячнасць Генадзь Васільевіч выказаў ветэранам, якія дзясяткі гадоў свайго жыцця аддалі нялёгкім міліцэйскім будням і выхавалі дастойную змену прафесіяналаў.

Старшыня райвыканкама ўручыў Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама намесніку начальніка аддзела ДАІ РАУС маёру міліцыі Уладзіміру Ігнатовічу і старшаму інспектару аддзялення інфармацыйнага забеспячэння Таццяне Шаўчэнцы, Падзячныя пісьмы - старшаму інспектару групы кадраў маёру Аляксею Варановічу, старшаму аператыўнаму ўпаўнаважанаму групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі капітану міліцыі Юрыю Дземешу, дзяжурнаму ізалятара для часовага ўтрымання затрыманых або зняволеных старшыне міліцыі Дзянісу Дубенку.

Юбілейныя медалі “70 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” уручыў лепшым супрацоўнікам райаддзела міліцыі намеснік ваеннага камісара раёна Алег Трафімчык. Узнагарод удастоіліся падпалкоўнік Антон Курыловіч, маёр Уладзімір Ігнатовіч, маёр Андрэй Санюк, маёр Андрэй Таляронак, маёр Ігар Пумпур і маёр міліцыі запасу Генадзь Севасцей.

Намеснік камандзіра вайсковай часці 2044 палкоўнік Дзмітрый Ляшчэвіч уручыў Падзячны ліст старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-палкоўніка Леаніда Мальцава першаму намесніку начальніка РАУС Аляксандру Клімянкову. Ганаровымі граматамі камандзіра вайсковай часці 2044 за актыўны ўдзел у выкананні задач па забеспячэнні пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і ў сувязі з Днём міліцыі ўзнагароджаны маёры Сяргей Мышук, Іван Руткоўскі.

Плённае супрацоўніцтва ўсталявалася паміж райаддзелам міліцыі і вучэбным цэнтрам Інстытута пагранічнай службы. Намеснік начальніка гэтай навучальнай установы Андрэй Апановіч уручыў граматы маёрам міліцыі Аляксею Варановічу, Паўлу Сідаровічу, Уладзіміру Дэмбіцкаму, Уладзіміру Ігнатовічу, капітану міліцыі Вадзіму Ясінскаму і маёру міліцыі запасу Генадзю Севасцею.

Першы сакратар раённага камітэта ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Таццяна Пецькан таксама павіншавала са святам мясцовых міліцыянераў і за супрацоўніцтва ў рэалізацыі маладзёжнай палітыкі ўзнагародзіла самых актыўных членаў пярвічкі граматамі: Анастасію Смаленскую, Яўгена Шапеля, Аляксандра Власенку, Івана Барысевіча.

Потым узнагароды супрацоўнікам міліцыі ўручаў начальнік РАУС Вячаслаў Страчынскі. За праяўленую ініцыятыву, высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці і ў сувязі з Днём міліцыі Ганаровую грамату МУС падпалкоўніку Аляксандр Ярмолаву, нагрудныя знакі “Выдатнік міліцыі” старшаму прапаршчыку Паўлу Амбрасевічу і прапаршчыку міліцыі Віктару Паховічу. За ўмелыя, прафесійныя дзеянні, праяўленую ініцыятыву падчас правядзення службовых мерапрыемстваў Ганаровай граматай УУС аблвыканкама ўзнагароджаны падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Клімянкоў, граматай упраўлення ўнутраных спраў - маёр міліцыі Сусана Гарайнава. Падзяка начальніка УУС аб’яўляена маёру міліцыі Уладзіміру Гулецкаму, маёру міліцыі Аляксандру Траццякову, капітану міліцыі Аляксандру Вяржынскаму. Чарговыя спецыяльныя званні прысвоены лейтэнанту міліцыі Аляксандру Шчаснаму і малодшаму лейтэнанту Артуру Трушкову. Нагруднага знака “За адзнаку” ўдастоены старшы лейтэнант міліцыі Павел Мізула і прапаршчык міліцыі Андрэй Волк, граматай Дэпартамента МУС узнагароджана Сабіна Сілінская.

На ўрачыстасці ўсёй сям’ёй: старшы лейтэнант міліцыі Павел МІЗУЛА з жонкай Ксеніяй і дачкой Машай.  
На ўрачыстасці ўсёй сям’ёй: старшы лейтэнант міліцыі Павел МІЗУЛА з жонкай Ксеніяй і дачкой Машай.




За ўмелыя, прафесійныя дзеянні, ініцыятыву, праяўленую пры правядзенні сумесных службовых мерапрыемстваў і ў сувязі з 75-годдзем РАУС аб’яўлена падзяка начальніка райаддзела міліцыі сяржантам міліцыі Андрэю Малашку і Максіму Паўлюку.

За плённае супрацоўніцтва з РАУС па прафілактыцы злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў, павышэнні прававой культуры грамадзян, інфармаванні насельніцтва аб стане крымінагеннай абстаноўкі аб’яўлена падзяка супрацоўнікам рэдакцыі газеты “Светлы шлях”, мясцовага тэлебачання і радыё. У сувязі з Днём міліцыі і за дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна службовай дзейнасці 89 супрацоўнікаў РАУС і 40 супрацоўнікаў гарадскога аддзела “Ахова” заахвочаны прэміямі.

Ад імя былых кіраўнікоў райаддзела міліцыі выступіў палкоўнік запасу Пётр Дзевяцень. Ён больш за 25 гадоў адслужыў у праваахоўных органах, некалькі гадоў узначальваў РАУС, які ў 2005 годзе быў прызнаны адным з лепшых сярод аднайменных падраздзяленняў Гродзенскай воласці і ўзнагароджаны пераходным вымпелам.
Мінутай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто змагаўся на палях Вялікай Айчыннай і афганскай войнаў, у барацьбе з бандытызмам, хто загінуў пры ліквідацыі чарнобыльскай аварыі, на баявым пасту ў мірны час.

Са сцэны былі зачытаны словы падзякі ад удзячных жыхароў горада і сельскай мясцовасці начальніку аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Дзянісу Рогачу, участковым інспектарам міліцыі Дзянісу Маршалаку, Аляксандру Траццякову, Артуру Трушкову, Ігару Мінкевічу, інспектару інспекцыі па справах непаўналетніх Аляксандру Кезіку, аператыўным упаўнаважаным крымінальнага вышуку Уладзіміру Гулецкаму і Руслану Ткачову, Аляксею Шатохіну, Мікалаю Субачу.

Да Дня міліцыі падвялі вынікі двух дзіцячых конкурсаў. У конкурсе сачыненняў на тэму “Што мяне прываблівае ў прафесіі супрацоўніка органаў унутраных спраў” першае месца заняла вучаніца 10 класа СШ №6 Дзіяна Александровіч. У конкурсе дзіцячых малюнкаў на тэму “Служыць у міліцыі ганарова і небяспечна” пераможцай стала вучаніца 7 класа СШ №1 Паліна Аўгусціновіч.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.