Удзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства
		Аляксандр Лукашэнка: Дзень беларускага пісьменства звяртае нас да гістарычнай памяці і традыцый продкаў
ПРЕЗИДЕНТ
					07.09.2025
							
	  	Шаноўныя сябры!
Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства - святам друкаванага слова, культуры і духоўнасці нашай нацыі. Сёлета яно адзначаецца на гасціннай гродзенскай зямлі, у вядомым сваёй багатай гісторыяй горадзе Лідзе.
Гэта знакавая падзея зноў і зноў звяртае кожнага з нас да гістарычнай памяці і традыцый продкаў, спрадвечных чалавечых каштоўнасцей, якія ў тым ліку праз кнігу выхоўваюцца з маленства: добразычлівасць і імкненне да ведаў, павага да чалавека і яго працы, сумленнасць і любоў да Бацькаўшчыны. 
Упэўнены, што адказнае і пераканаўчае слова пісьменнікаў, ваша цвёрдая патрыятычная пазіцыя і надалей будуць спрыяць умацаванню адзінства беларускага народа і развіццю роднай краіны.
Шчыра жадаю ўсім добрага здароўя, шчасця і творчага плёну ў супольнай працы на карысць Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка
  
    7 верасня 2025 года.
  

 
						 
					










 
                                 
                                