З Калядамі і з Новым годам!

 

З Калядамі і з Новым годам!

ОФИЦИАЛЬНО
25.12.2023
574

katolicheskoe-rozhdestvo-otkryti-95_main.jpeg

Дарагія землякі!


Адлічвае апошнія дні 2023 год. Для некага ён стаў годам здабыткаў і перамог, для некага – часам пераадольвання цяжкасцей і выпрабаванняў, для некага – годам страт. Жыццё разнастайнае і стракатае – інакш не бывае. Але, развітваючыся з адыхо­дзячым годам, захавайце ў памяці толькі цёплыя, светлыя і радасныя яго імгненні. Няхай усе непрыемнасці, калі яны былі ў вас у гэтым годзе, сыдуць разам з ім, а ў новым, 2024-м, чакаюць толькі прыемныя клопаты, новыя здзяйсненні, доўгачаканыя падзеі, важкія здабыткі.

Шчыра віншую жыхароў Смаргоншчыны з надыходзячымі Калядамі і Новым годам. Здароўя вам і вашым блізкім, дабрабыту, міру, плённай стваральнай працы на карысць нашай роднай Беларусі і кожнай смаргонскай сям’і!

Віктар СВІЛА, 

дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

7-га склікання па Смаргонскай выбарчай акрузе №59.