24 верасня – Дзень машынабудаўніка

 

24 верасня – Дзень машынабудаўніка

ОФИЦИАЛЬНО
24.09.2023
504

Паважаныя працаўнікі машынабудавання, ветэраны галіны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Снимок.JPG


Машынабудаванне ідзе ў авангардзе стратэгічнага развіцця краіны, тэхналагічнага прагрэсу і інавацый. У гэтай галіне засяроджаны каласальны прафесійны і інтэлектуальны патэнцыял. На машынабудаўнічых прадпрыемствах працуюць моцныя, разумныя і адказныя спецыялісты, якія разумеюць, што ад выніку іх работы ў многім залежыць функцыянаванне ўсіх галін эканомікі і надзейнасць абаронна-прамысловага комплексу краіны.

Дзякуючы ўкараненню новых тэхналогій і сталаму ўдасканаленню вытворчасці прадукцыя машынабудаўнічых прадпрыемстваў, атрымлівае высокую адзнаку беларускіх і замежных партнёраў. Гэта даказвае, што смаргонскія машынабудаўнікі - высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія ідуць у нагу з часам, мэтанакіраваныя і адказныя людзі, чыя штодзённая праца дазваляе рэгіёну нарошчваць свой індустрыяльны патэнцыял.

Дзякуем усім ветэранам і работнікам галіны за прафесіяналізм, наватарства, адказнасць і адданасць выбранай справе. Жадаем поспехаў, моцнага здароўя, дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.