3 ліпеня – Дзень незалежнасці. Віншаванне мясцовай улады

Власть
02.07.2017
3 ліпеня – Дзень незалежнасці. Віншаванне мясцовай улады
Ад усёй душы віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Гэтае свята з’яўляецца самым дарагім у жыцці нашага народа, выклікае        найвышэйшы духоўны ўздым і яднанне ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Радзімы і верыць у яе годную будучыню.

Галоўнае свята краіны непарыўна звязана з адной з найважнейшых падзей айчыннай гісторыі - вызваленнем Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для беларусаў гэтая дата зяўляецца сімвалам нацыянальнага гонару, доблесці і славы, увасабленнем адзінства і згуртаванасці людзей.

Навекі ў памяці застанецца вялікі подзвіг нашага народа, які адстаяў у бітве з гітлераўскімі акупантамі сваю свабоду, адрадзіў краіну, яе разбураныя гарады і вёскі. У аснове нашых дасягненняў – мужны дух, працавітасць і ўпартасць беларускага народа.

Пакаленне нашчадкаў пераможцаў пабудавала незалежную суверэнную дзяржаву з эканомікай, якая дынамічна развіваецца, перадавой навукай і багатай культурай. Сёння мы ўпэўнена ідзём па абраным шляху да пастаўленай мэты: умацавання моцнай і квітнеючай Беларусі. Галоўная задача для нас сёння – годна пранесці і перадаць сваім дзецям і ўнукам гістарычную эстафету, атрыманую ад пакалення пераможцаў і стваральнікаў, захаваць мір і спакой на роднай зямлі.

З Днём Незалежнасці, паважаныя суайчыннікі! Моцнага вам здароўя, міру, шчасця, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў. Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.

 


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений