Паважаныя супрацоўнікі ратавальных службаў! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам - Днём ратавальніка

Власть
18.01.2017
1187
Вы абралі для сябе нялёгкую, але высакародную справу - першымі прыходзіць на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду. Пераадольваючы небяспеку і рызыкуючы сабой, вы ратуеце самае каштоўнае - чалавечыя жыцці.
den_spasatelya.jpg

Адвага і мужнасць, самаадданая вернасць справе і гатоўнасць да самаахвяравання - гэтыя якасці заўсёды адрозніваюць супрацоўнікаў МНС, ратавальнікаў, пажарнікаў, вайскоўцаў грамадзянскай абароны. Жыхары Смаргоншчыны ведаюць, што ў цяжкую хвіліну яны атрымаюць дапамогу і падтрымку. Упэўнены, што і надалей ратавальнікі застануцца для ўсіх жыхароў горада і раёна надзейнай апорай у складаных сітуацыях.

Ад усёй душы віншуем усіх тых, для каго рызыкаваць жыццём дзеля выратавання людзей - штодзённая і небяспечная праца. Жадаем здароўя, цвёрдасці духу, міру і дабрабыту вам і вашым сем’ям. І няхай жыццё як мага радзей выпрабоўвае вас на трываласць.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.