Сардэчна віншуем вас з Днём Перамогі!

 

Сардэчна віншуем вас з Днём Перамогі!

Власть
09.05.2024
401

9 мая – Дзень Перамогі

Дарагія землякі!

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, жыхары і госці Смаргонскага раёна!

Сардэчна віншуем вас з Днём Перамогі!

9 Мая – святая дата для кожнага беларуса, дзень нашай памяці пра тых, хто абараняў Радзіму ў баях на франтах Вялікай Айчыннай вайны, хто каваў Перамогу ў тыле, аднаўляў з руін разбураныя гарады і вёскі. Дзень, які вярнуў нашаму народу права на жыццё і надзею на будучыню.

Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны! Прыклад вашага самаахвярнага служэння Айчыне ў ваенны час і ў мірным жыцці абядноўвае пакаленні, дапамагае выхоўваць годную моладзь, натхняе на стваральную працу.

Дарагія смаргонцы! Шчыра жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту і міру!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў